У выставачнай зале раённага Цэнтра рамёстваў у Русіно адкрыецца выстава “Іканапіс Сяргея Шавырына”.
Адкрыццё выставы адбудзецца 8 ліпеня а 12 гадзіне.
Мастак Сяргей Шавырын захапляўся жывапісам са школьных гадоў, але свой творчы шлях і прызванне вызначыў ужо ў сталасці. Працаваў у іканапісных майстэрнях у Маскве, з 2001 года – член Саюза мастакоў Расіі. Шмат гадоў пражыў у Баранавічах.