Наверх

У Баранавіцкім раёне адбыўся конкурс выразнага чытання (фота)

24.06.2016 288 Наш край

IMG_0807Цэнтральная раённая бібліятэка правяла конкурс выразнага чытання «Наталенне радзімай», прысвечаны 220-годдзю з дня нараджэння славутага земляка Яна Чачота.
IMG_0843 IMG_0897

У выніку першае, другое і трэцяе прызавыя месцы занялі адпаведна Анастасія Юркавец, Ганна-Марыя Пячко і Таццяна Сілівончык. Прыз сімпатый гледачоў атрымаў Іван Шыленкоў. А спецпрыз старшыні журы Міхаіл Вайцэховіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі, уручыў Дане Петручэні.

Астатнім удзельнікам конкурса дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Мілана Проніна заахвоціла дыпломамі. Прыняў удзел у конкурсе 31 прыхільнік кнігі, узрост канкурсантаў – ад 7 да 58 гадоў.

IMG_0933 IMG_0934 IMG_0936 IMG_0958 IMG_0967 IMG_0973Віталь ГЕРЦАЎ.

Фота аўтара.



  • Мы в социальных сетях: