17 красавіка ў цэнтральнай бібліятэцы Баранавічаў адбыўся творчы вечар Юрыя Мазалевіча “Духоўныя вытокі”. Сустрэча ладзілася ў межах літаратурна-краязнаўчага партнёрскага праекта “Літаратурныя пятніцы ў “Таўлаеўцы”.
Чалавек глыбока веруючы, Юрый Уладзіміравіч вядомы аматарам мастацкага вершаванага слова сваімі глыбокімі развагамі аб агульначалавечых каштоўнасцях, аб любові і веры; духоўная тэматыка займае асаблівае месца ў яго творчасці. І вельмі дарэчы, што паэтычная размова з моладдзю духоўна-філасофскага кшталту адбылася менавіта напрыканцы светлага Велікоднага тыдня.

На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы Баранавіцкіх ССНУ – тэхналагічнага каледжа і каледжа будаўнікоў, паплечнікі Юрыя Уладзіміравіча па літаратурна-творчай суполцы “Купальскія зоры”, што дзейнічае пры бібліятэцы, гараджане – аматары паэтычнага слова. Шчырую ўдзячнасць прысутных вызвалі добрыя словы айца Мікалая (Пашкевіча), іерэя Свята-Аляксандра-Неўскай царквы, адрасаваныя галоўнаму герою сустрэчы.


Сустрэча з таленавітым земляком прайшла літаральна на адным дыханні і прынясла прысутным шчырае задавальненне.
Персанальная старонка Юрыя Мазалевіча на бібліятэчным сайце тут.