Наверх

У цэнтральнай бібліятэцы Баранавічаў падвялі вынікі творчага інтэрнэт-конкурсу “PRO-юбілей. Слова аб бібліятэцы”

11.12.2024 213 Наш край

ubilej-gazety (13).jpg10 снежня святочная праграма “Звязаныя адзіным лёсам” стала завяршальным мерапрыемствам бібліятэчнага конкурсу, прысвечанага 85-годдзю цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.П. Таўлая. Назва мерапрыемства была выбрана невыпадкова. Сімвалічна, што 4 снежня, у адзін дзень з днём нараджэння Брэсцкай вобласці, адсвяткавала свой юбілей і Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка. Відавочна, што гісторыя першага рэгіёна і гісторыя цэнтральнай бібліятэкі другога па велічыні горада пасля Брэста неразрыўна звязаны паміж сабой.

1-ubilej-gazety (7).jpg

2-ubilej-gazety (8).jpg

3-ubilej-gazety (9).jpg

Асаблівасцю творчага інтэрнэт-конкурсу “PRO-юбілей. Слова аб бібліятэцы” стала проста неверагодная разнастайнасць жанраў і фарматаў, якую выкарысталі намінанты, рэалізуючы сваё жаданне павіншаваць “Таўлаеўку” з прыгожай юбілейнай датай: відэаролікі, медыяпрэзентацыі, віртуальныя паштоўкі і дэкаратыўныя вырабы, зробленыя сваімі рукамі, музычныя прысвячэнні, вершаваныя і празаічныя літаратурныя віншаванні. Сярод гэтага дыяпазону шчырых, сардэчных творчых работ вызначыць пераможцу засталося нерэальнай і неарэлізаванай задачай. Кожны з 18 канкурсантаў вылажыўся на поўную сілу, ствараючы сваё асабістае віншаванне любімай бібліятэцы. Таму адзінадушна было прынята рашэнне: у творчым інтэрнэт-конкурсе “PRO-юбілей. Слова аб бібліятэцы” не прысуджаць прызавых месцаў і безагаворачна вызначыць пераможцамі ўсіх яго ўдзельнікаў. Пераможца тут – індывідуальнасць кожнага. Усе ўдзельнікі атрымалі ганаровыя дыпломы і падарункі.

4-ubilej-gazety (1).jpg 

ubilej-gazety (5).jpg

ubilej-gazety (6).jpg

ubilej-gazety (11).jpg


6-ubilej-gazety (10).jpg

ubilej-gazety (4).jpg

Парадаваў арганізатараў і узроставы дыяпазон канкурсантаў. Самаму малодшаму ўдзельніку – 8 гадоў. Самы старэйшы канкурсант – …малады душой, таму што пакуль чалавек творыць – ён не старэе. Сярод канкурсантаў – школьнікі і студэнты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і рабочых прафесій.

На святочнай сустрэчы свае конкурсныя творы прадставілі ўдзельнікі літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” пры ЦГБ імя В. Таўлая Таццяна Яцук, Міхаіл Стрыжоў, Наталля Несцярук, Юрый Мазалевіч. Сагрэў сэрцы прысутных шчырасцю, сардэчнасцю і тонкім пачуццём гумару віншавальны відэаролік ад калег з Маларыцкай цэнтральнай бібліятэкі.

5-ubilej-gazety (2).jpgГодным фінальным акордам святочнай праграмы стаў віншавальны конкурсны нумар народнага вакальнага ансамбля настаўнікаў “Primavera” сярэдняй школы № 21.

На жаль, адведзены час не дазволіў праглядзець і праслухаць усе конкурсныя работы, аднак работы канкурсантаў можна паглядзець на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” тут.

Словы ўдзячнасці ад арганізатараў свята гучалі ў адрас сацыяльных партнёраў – Гандлёвага дома “Радуга” і ўнівермага “Спорттовары”, ТАА “Парк жывёлаў” за прадастаўленыя падарункі ўдзельнікам конкурсу.

Конкурс дазволіў зразумець, наколькі інтэлектуальныя, творчыя і крэатыўныя людзі складаюць сапраўдны залаты чытацкі рэсурс бібліятэкі, і ў чарговы раз упэўніцца: пакуль такія  нераўнадушныя людзі існуюць, аўтарытэт і каштоўнасць бібліятэкі будзе толькі ўзмацняцца.

Іна Рушніцкая, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая

Фота Алены Альпяровіч, ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: