Наверх

У гарадской бібліятэцы адкрываецца выстаўка работ баранавіцкага фотамастака

15.10.2020 320 Наш край
Фота з сайта https://pixabay.com

На сайце бібліятэкі імя В.Таўлая паведамляецца, што 16 кастрычніка адбудзецца адкрыццё персанальнай фотавыстаўкі “Город, в котором хочется жить” Андрэя Болкі.

Выстава размесціцца ў зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Наведвальнікі пазнаёмяцца з экспазіцыяй  фотаработ баранавіцкага творцы. Аўтар паведаміць пра сябе і сваю творчую дзейнасць, прадставіць экспануемыя фотаработы, адкажа на пытанні прысутных і вядучай падчас інтэрвью.

Гасцей мерапрыемства чакае музычны сюпрыз і віктарына аб баранавіцкім краі з уручэннем аўтарскіх прызоў ад А. Болкі за правільныя адказы. Пачатак у 16:00.





  • Мы в социальных сетях: