Наверх

У бібліятэках горада прайшоў шэраг мерапрыемстваў да Дня роднай мовы

22.02.2024 224 Наш край

22-02-3_5.jpgКомплекс сацыякультурных падзей, прымеркаваных да знамянальнай даты, прайшоў ў публічных бібліятэках цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі г. Баранавічы.

Інтэлектуальна-гульнёвыя заданні на веданне беларускіх прыказак і прымавак, загадак і хуткагаворак, народных і аўтарскіх казак, цікавыя факты пра родную мову, якая, дарэчы, прызнана адной з прыгажэйшых моў свету, склалі аснову інтэлектуальнай гульні “З родным словам круглы год” і лінгвістычнага квэсту “Хай жыве ў вяках беларуская мова”, што прайшлі ў філіялах № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” і № 4 “Гарадская бібліятэка”. Акцыя “Родная мова – мова душы” ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая сабрала інтэлектуалаў – прыхільнікаў беларускай літаратуры і …аматараў сэлфі. Тэматычная фотазона ў “Таўлаеўцы” стала ў гэты дзень надзвычай папулярным у наведвальнікаў месцам.

22-02-3_3.jpgУ філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” святочная акцыя прайшла пад назвай “Сябруй з роднай мовай!” і стала сапраўдным святам для аматараў інтэлектуальных галаваломак: лінгвістычных конкурсаў і віктарын. Гульнятэка з нацыянальным ухілам, думаецца, стала цікавай актыўнасцю, якая аб’яднала аматараў настольных гульняў і прыхільнікаў беларускамоўных стасункаў.

22-02-3_6.jpg

22-02-3_1.jpg

22-02-3_2.jpgБадай, самая яркая падзея тыдня – прэзентацыя зборніка паэзіі нашай таленавітай зямлячкі Таццяны Яцук “Мудрасць вечара”, які сёлета выйшаў у выдавецтве “Звязда”. Ганаровымі гасцямі сустрэчы ў бібліятэцы сталі прадстаўнікі дзяржаўнага выдавецтва.  Амаль ва ўсіх бібліятэчных падраздзяленнях экспануюца тэматычныя кніжныя выстаўкі.

Думаецца, цікавым стаў для аматараў беларускай мовы і літаратуры блок віртуальных інтэлектуальна-гульнёвых актыўнасцей. Тут можна перакласці імёны герояў вядомых казак, адчуць сябе перакладчыкамі з казачнай мовы, праверыць сваё веданне беларускага нацыянальнага фальклору і твораў баранавіцкіх аўтараў.

22-02-3.jpg

22-02-3_4.jpgСвяточная дата мінае хутка, але сацыякультурная дзейнасць па папулярызацыі роднай мовы, літаратуры, найлепшых узораў нацыянальнай культуры на гэтым не спыняецца. Запрашаем вас у бібліятэкі горада! Тут вас заўсёды чакае шмат цікавых і пазнавальных актыўнасцей!  

Іна Рушніцкая, загадчык сектара ЦГБ імя В. Таўлая

Адбор і апрацоўка фота з архіва бібліятэкі: Аляксандра Купрыянава, ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: