Наверх

У Баранавіцкім раёне адбылося вяселле з элементамі мясцовых традыцый

01.02.2023 1534 Наш край

remesla-svadba (3).jpg

На базе раённага цэнтра рамёстваў у аграгарадку Русіно 29 студзеня адбылося мерапрыемства “На парозе новага жыцця” з элементамі традыцыйнага вяселля. У аснову тэатралізаванага дзеяння былі пакладзены вясельныя традыцыі Баранавіцкага раёна, а галоўнымі героямі сталі сапраўдныя маладажоны – Ганна і Юрый Салавей.

Як расказала метадыст раённага цэнтра рамёстваў Ніна Коўш, гаспадары сустрэлі маладых хлебам-соллю, павязалі ім рукі чырвоным поясам і запрасілі прайсці ў дом абрадаў.

remesla-svadba (10).jpg

remesla-svadba (4).jpg

Тут жаніху і нявесце перад афіцыйнай рэгістрацыяй шлюбу супрацоўнікамі Вялікалукскага сельскага Савета прыйшлося прайсці шэраг выпрабаванняў: малады вязаў банны венік, малоў на жорнах муку, рамантаваў рагулі, з дапамогай якіх ставіў гаршок з бульбай у распаленую печ.

remesla-svadba (7).jpg

remesla-svadba (6).jpg

remesla-svadba (8).jpg

remesla-svadba (5).jpg

remesla-svadba (9).jpgМаладая ж таўкла прыправы ў ступе, пляла першы сумесны пояс-абярэг, прасавала ручнік старадаўнім пранікам, як гэта рабілі ў даўнія часы.

remesla-svadba (1).jpg

remesla-svadba (2).jpg

А для таго, каб маладыя жылі ў багацці і шчасці, іх пасадзілі на лаву, засцеленую кажухом. Напрыканцы гаспадары падарылі маладым традыцыйныя сямейныя абярэгі: ляльку Багач – для моцнай і трывалай гаспадаркі, каб не пераводзіліся грошы, ляльку Дзесяціручку, памочніцу для маладой у хатніх справах, і ляльку Неразлучнікаў – абярэг сямейнага шчасця.

Інфармацыя і фота прадастаўлены раённым цэнтрам рамёстваў



  • Мы в социальных сетях: