«БрамаМар» збірае таленавітую моладзь.
У 2015—2016 навучальным годзе Інстытут журналістыкі БДУ пры падтрымцы навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом «Звязда»” арганізуюць рэспубліканскі літаратурны конкурс для вучняў 9—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Эксклюзіўны слоган школьнага конкурса: “БрамаМар — дакраніся да сваей мары”.
Конкурс складаецца з некалькіх этапаў.
У час першага тура “БрамаМар” збірае творчыя працы школьнікаў па намінацыях:
• “Проза”
• “Паэзія”
• “Фантастыка”
Журы падводзіць вынікі; для ўдзельнікаў праводзяцца майстар-класы, творчыя сустрэчы, ладзіцца літаратурна вучоба.
У другі тур праходзяць 20 фіналістаў, якія атрымліваюць спецыяльнае заданне. Па выніках выканання гэтага задання вызначаецца пераможца, якому ўручаецца “гран-пры” конкурса.
Кожны фіналіст можа разлічваць на індывідуальны разбор сваіх твораў падчас прафесійных майстар-класаў.
Фіналісты і пераможцы рэспубліканскага літаратурнага канкурса “БамамаМар” атрымаюць магчымасць надрукавацца ў часопісах “Маладосць” і “Вясёлка”, газеце “Літаратура і Мастацтва”. Таксама фіналісты і пераможцы будуць узнагароджаны на ўрачыстай вечарыне дыпломамі і спецыяльнымі падарункамі.
Журы школьнага конкурса ўзначальвае беларускі крытык і літаратуразнаўца Ірына Шаўлякова.
Працы дасылаюцца на адрас bramamarUni@gmail.com з 1 снежня да 1 лютага 2016 года.
Падрабязнасцi на www.adu.by.