Падведзены вынікі абласнога этапу XXIX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка». У Баранавічы адпраўляюцца шэсць узнагарод.
Дыпломам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджваюцца пераможцы і прызёры конкурсу.
Дыпломам 1-й ступені:
- Сафія Юркевіч, Ганна Ярохіна, аб’яднанне па інтарэсах «Краіна рамяства» Палаца дзіцячай творчасці (педагог дадатковай адукацыі Братчэня А.В.);
- Вераніка Анікіна, аб’яднанне па інтарэсах «Кераміка» Палаца дзіцячай творчасці (педагог дадатковай адукацыі Бясклубава Л.М.);
- Лізавета Рэвінак, вучаніца сярэдняй школы № 4 (педагог Братчэня А.В.);
дыпломам 2-й ступені:
- Ганна Дземідовіч, аб’яднанне па інтарэсах «Майстэрня фантазіі» Палаца дзіцячай творчасці (педагог дадатковай адукацыі Лучанок Н.С.);
- Эліна Сяргейчык, гурток «Творчая майстэрня» гімназіі № 1 (педагог Данільчык Л.П.);
дыпломам 3-й ступені – Кацярына Жалеская, аб’яднанне па інтарэсах «Свет чароўнай цацкі» Палаца дзіцячай творчасці (педагог дадатковай адукацыі Папко А.Р.).
Віншуем!
Вольга ШАРАПА