Лепшыя з лепшых салістаў-вакалістаў і яскравыя вакальна-харавыя калектывы Брэстчыны на працягу трох дзён дэманстравалі свой талент і дарылі асалоду сапраўдным знаўцам прыгожага. Прастора горада Ляхавічы поўнілася чыстым шматгалоссем спевакоў і музыкантаў і з Баранавіцкага раёна. Шмат дыпломаў прывезлі салісты Мірнаўскага дома культуры.
Дыпломам I ступені і спецыяльным прызам агракамітэта ўзнагароджана салістка Інга Роік за высокі ўзровень і папулярызацыю вакальна-харавога мастацтва і творчую актыўнасць на абласным песенным форуме.
Дыплом l ступені атрымаў саліст Аляксандр Кучура за высокі ўзровень і папулярызацыю музычнай творчасці, актыўны ўдзел у конкурсе бардаўскай песні .
Дыпломам III ступені і прызам аргкамітэта ўзнагароджана Алена Цімафеева за ўклад у развіццё вакальна-харавога мастацтва, выканальніцкае майстэрства.
Граматай аргкамітэта ўзнагароджана дырэктар Мірнаўскага дома культуры Інга Роік за ўдзел у абласным песенным форуме "З любоўю да песні".
Граматай аргкамітэта ўзнагароджаны акампаніятар Андрэй Шуста з Мірнаўскай школаы мастацтва, які акампаніраваў усім салістам Мірнаўскага дома культуры.
Вядучымі на мерапрыемстве былі Інга Роік з Мірнаўскага дома культуры і Васіль Берасневіч з Жамчужненскага дома культуры.
Вялікі дзякуй дырэктару Мірнаўскай школы мастацтваў Таццяне Ананька за сумесную працу.
Спадзяёмся, што ўсе выкананыя на свяце вакальныя творы адгукнуцца ў сэрцах слухачоў, а цеплыня творчых сустрэч і любоў да песні будуць яшчэ доўга саграваць нашы душы.