Жыхарам і гасцям Баранавiцкага раёна прапануюць прыняць удзел у рэспубліканскім фестывалi дзіцячай кнігі «Роднай Мышанкі абшары». Пройдзе ён на тэрыторыі парка ў вёсцы Новая Мыш 17 жнiўня. Пачатак – а 12 гадзіне.
На працягу дня ўдзельнікаў чакаюць сустрэчы з прадстаўнікамі Мінскага, Гродзенскага, Брэсцкага, Віцебскага абласных і Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прэзентацыі навінак дзіцячай літаратуры, выставы вырабаў майстроў народнай творчасці, атракцыёны, салодкая вата і шмат яшчэ чаго цікавага. Кожны жадаючы падчас мерапрыемства можа набыць кнігі выдавецкага дома «Звязда».
Вольга ШАРАПА