Наверх

«Радзімы спадчына – мой гонар»: сярод пераможцаў абласнога конкурсу – школьнікі Баранавіцкага раёна

06.12.2023 297 Наш край

Сталі вядомыя вынікі абласного этапу рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар», які праводзіўся з лютага па лістапад. Удзельнікамі абласнога этапу конкурсу сталі школьнікі і моладзь з усіх куткоў Брэстчыны. Усяго было прадстаўлена больш за паўсотні работ у такіх намінацыях, як «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» і «Жывая крыніца талентаў роднага краю». Сярод пераможцаў – нашы юныя землякі.

Так, у намінацыі «Скарбніца традыцый маіх дзядоў»:

дыплом I ступені атрымала Паліна Сярэдзіна, вучаніца Перхавіцкай сярэдняй школы (настаўнік – Наталля Церан) за работу «Перхавіцкая шкатулка: ткацтва ў аграгарадку Перхавічы»;

дыплом II ступені – у Эвеліны Грышчук, вучаніцы Сеўрукоўскай базавай школы (настаўнік – Марына Хіневіч) за работу «Дакрануцца да сваіх каранёў»;

 дыплом II ступені атрымала таксама Дар’я Дзерман, навучэнка цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна (настаўнік – Алена Пячко) за работу «Абрад “Кукольнікі” – элемент Велікоднай традыцыі ў Баранавіцкім раёне».

У намінацыі «Жывая крыніца талентаў роднага краю»:

дыплом II ступені атрымаў Аляксей Раўтовіч, вучань Палонкаўскай сярэдняй школы (настаўнік – Тамара Крывапуст) за работу «Таленавіты настаўнік, гісторык, краязнаўца, пісьменнік-публіцыст Дубейка Васілій Міхайлавіч».

Віншуем!

Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: