Наверх

Прэзентацыя новага зборніка баранавіцкай паэтэсы адбудзецца ў гарадской бібліятэцы

19.02.2024 297 Наш край

На прэзентацыю свайго новага зборніка паэзіі «Мудрасць вечара» ўсіх жадаючых запрашае знакамітая баранавіцкая паэтэса, кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры» Таццяна Яцук.

Мерапрыемства, якое ладзіцца сумесна з выдавецкім домам «Звязда», адбудзецца 20 лютага ў 13.00 у Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая. Уваход вольны. Узрост удзельнікаў – 12+.

2024-02-19_10-15-23-555.jpgУсіх, хто наведае прэзентацыю, чакаюць вершы ў выкананні іх аўтара, а таксама песні на словы Таццяны Яцук, якія выканаюць Галіна Бабонава, Ірына Мезенцава, Рэгіна Скіпар.

Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: