Наверх

Прэм’ера «Батлейкі» прайшла ў Баранавіцкім краязнаўчым музее

29.12.2017 316 Наш край

Сёння ў краязнаўчым музее наведвальнікі змаглі ўбачыць “Батлейку”.

Мастакі-рэстаўратары музея вырабілі восем лялек для «Батлейкі», а асноўную канструкцыю змайстраваў Баранавіцкі ліцэй будаўнікоў. Артыстамі-батлеечнікамі выступілі супрацоўнікі музея. А ідэя дэманстраваць такія прадстаўленні ў музеі належыць дырэктару краязнаўчага музея Але Самушчавай. У першых гледачоў прадстаўленне выклікала захапленне. А хто не трапіў у лік першых гледачоў, яшчэ зможа наведаць “Батлейку”, галоўнае ‒ загадзя падаць заяўку на прагляд.

Таццяна Карпік.

Фота Вольгі Шуманскай.



  • Мы в социальных сетях: