Наверх

Праз Баранавіцкі край прайшла навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”

30.08.2017 464 Наш край

У сераду каля вёскі Дуброўна жыхары Баранавіцкага раёна хлебам-соллю сустракалі ўдзельнікаў ХХІV міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга, якая з’яўляецца састаўной часткай дзяржаўнага свята – Дня беларускага пісьменства. Па традыцыі яе ўдзельнікамі з’яўляюцца дзеячы навукі, культуры і мастацтва, пісьменнікі, журналісты, духавенства.

Ад Дуброўна хрэсны ход удзельнікаў экспедыцыі рушыў на Святое поле каля вёскі Загор’е Сталовiцкага сельсавета. Менавіта тут вясной 1983 года была знойдзена цудатворная Загор’е-Сталовіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы – Адзігітрыі (Шляхаводнай) экспедыцыі «Дарога да святыняў».      

На Святым полі ўдзельнікаў экспедыцыі сустрэў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан са святарамі Баранавіцкай акругі, які падкрэсліў, што гэта мерапрыемства стала найважнейшым фактарам, які аб’ядноўвае Царкву, дзяржаву і грамадства.  Тут жа, у Свята-Іаана-Прадцечанской капліцы, ля Крыжоў памяці і Каменя пакаяння, прайшлі малебен і літыя па загінулых воінах у розных войнах. Благадатны агонь быў перададзены на свечкі людзей.

Ад Святога поля ўдзельнікі экспедыцыі накіраваліся ў вёску Сталовічы, дзе ў храме Святога Дабравернага князя Аляксандра Неўскага адбыўся малебен. Адтуль iх маршрут ляжаў праз гарады і вёскi Гродзенскай і Віцебскай абласцей у Полацк, якi стаў у гэтым годзе сталiцай Дня беларускага пісьменства.

Міхаіл ШУБІЧ.

Фота Кацярыны ЕРМАКОВIЧ.



  • Мы в социальных сетях: