Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі праходзіць ва ўстановах адукацыі краіны са студзеня па красавік 2024 года, паведамляецца на сайце rcek.by. Конкурс праводзіцца для фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
Арганізатарам конкурсу выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі краіны ва ўзроставай катэгорыі 13-18 гадоў. У рамках конкурсу юныя экскурсаводы прадстаўляюць прэзентацыю ў форме агляднай экскурсіі па музеі сваёй установы адукацыі. На рэспубліканскім этапе ўдзельнікам конкурсу таксама прапануецца прыняць удзел у другім туры і прадставіць імправізаваную экскурсію «Гісторыя аднаго экспаната».
Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Умовы рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі — тут. Дадатковая інфармацыя аб ўдзеле ў конкурсе - па тэлефоне 8017 320-06-33 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»).