Наверх

Праграма свята кавальства «Крашынскі перазвон»

15.06.2016 946 Наш край

cIU_-o0UsfE19 чэрвеня ў аграгарадку Крошын – раённае свята кавальства «Крашынскі перазвон» у межах кірмашу рамёстваў і фальклору «Напевы зямлі маёй»

9.00 – Крошынскі СДК – радыёгазета.

10.30 – музей Крошынскай СШ– экскурсія па музеі народных рамёстваў і мастацтва імя П. Багрыма.

10.00 – 10.30 – стадыён Крошынскай СШ – джыгітоўка.

11.00 – Рымска-каталіцкі прыход Божага цела – экскурсія «Мінулае і Багрым».

12.00 – 12.30 – храм Святога пакутніка Панцеляймона – святочны малебен у гонар свята Святой Тройцы.

13.00 – святочнае шэсце тэатралізаванай калоны па маршруце плошча Леніна – Крошынскі парк.

13.20 – галоўная сцэнічная пляцоўка:

– адкрыццё свята. Літаратурна-музычная кампазіцыя «Жаўрукі Багрыма»;
– тэатралізаванае адкрыццё конкурсу кавальскага майстэрства «Сварогава пажаданне»;
– канцэртная праграма фальклорнага мастацтва «Напевы зямлі маёй»;
– падвядзенне вынікаў конкурсу кавальскага майстэрства «Крашынскі перазвон» і фальклорнага мастацтва «Напевы зямлі маёй».

17.30 – прыклубная пляцоўка – адкрыццё памятнага ліхтара.

18.00 – святочны канцэрт «3 песняй свята весялей» з удзелам творчых калектываў і асобных выканаўцаў Жамчужненскага СДК, СДК Баранавіцкай п/ф, Мірскага СДК, Мірнаўскага СДК, Сталовіцкага КДЦ, п/ф «Дружба», Крошынскага СДК, Паланэчкаўскага СДК, Крошынскай, Мірнаўскай і Навамышскай ДШМ.

20.00 – святочная дыскатэка.

22.30 – фаер-шоу.

Будуць працаваць пляцоўкі:

– кавальскага майстэрства «Крашынскі перазвон»;
– спартыўная;
– фальклорна-забаўляльная;
– дзіцячая тэатралізавана-гульнёвая пляцоўка «Летнія забавы»;
– «Горад майстроў» – выстава традыцыйнай беларускай кухні;
– рэтравыстава сцэнічных народных касцюмаў;
– выстава музычных інструментаў «На заслужаным адпачынку»;
– чытацкі марафон «Талент застыў у метале і слове …»;
– рыцарскі стан (выступленне ваенна-
гістарычнага клуба);
– гандлёвыя рады;
– конны клуб «Залатая падкова» арганізуе катанне на брычцы;
– электрамабілі і батуты.



  • Мы в социальных сетях: