Колькі б добрых слоў мы ні казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць. Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым.
У Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэке сапраўдным святочным падарункам для матуль стала літаратурна-музыкальная кампазіцыя «Самая прывабная з жанчын», праведзеная сумесна з навучэнцамі дзіцячай школы мастацтваў. Да свята была аформлена кніжная выстава «На зямлі будуць ружы цвісці, пакуль сэрца матуліна б‛ецца».
У гэты дзень было выказана шмат цёплых слоў ўдзячнасці ўсім матулям, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзеці выканалі музыкальныя творы на акардыёне, цымбалах, трубе, спявалі любімыя песні пра матуль, чыталі вершы.
А на тварах іх матуль свяціліся радасныя ўсмешкі, і нават слязінкі ў вачах зіхацелі, калі яны атрымлівалі віншванні ў свой адрас ці слухалі бяручы за душу верш ці песню.



Нашых матуль прыйшлі павіншаваць упраўляючая справамі сельвыканкама Сарако Н.А. і старшыня ветэранскай арганізацыі Яўлаш М.П.
У гэты дзень у нашай старэйшай чытачкі Герман С.Я. двайное свята – у яе яшчэ і дзень нараджэння. Ей споўніўся 81 год. З гэтай нагоды яна атрымала асабістае віншаванне.
Было сказана шмат добрых слоў у адрас матуль, адзначаны шматдзетныя маці. А затым быў традыцыйны чай, у час якога матулі ўдзельнічалі ў конкурсах, чыталі вершы ўласнага сачынення і спявалі любімыя песні. Мерапрыемства атрымалася добрым, сардэчным і ўтульным. 

Наталля Толах.