Сталі вядомыя вынікі абласнога этапа XXVIII Рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка».
Дыплом I ступені ў намінацыі «Зімовыя святы Беларусі» атрымала Вераніка Анікіна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Кераміка» Палаца дзіцячай тварчасці горада Баранавічы (педагог дадатковай адукацыі – Ларыса Бясклубава).
Дыплом I ступені ў намінацыі «Сувенір-падарунак» атрымалі Анкуда Ганна і Анкуда Іван, навучэнцы Пачапаўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна (педагог – Ганна Тылецкая).
Дыплом III ступені ў намінацыі «Зімовыя святы Беларусі» заваявала Паліна Калышніцына, навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Краіна рамясла» Палаца дзіцячай тварчасці горада Баранавічы (педагог дадатковай адукацыі – Аксана Братчэня).
Дыплом III ступені ў намінацыі «Сувенір-падарунак» атрымалі Кендыш Аляксандра і Чысцякоў Яраслаў, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Вышыванне» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна на базе Маўчадскай санаторнай школы-інтэрната (педагог – Алена Герасімчык).
Віншуем!
Алена РАКУЦЬ