Наверх

Пераможцаў конкурсу зімовых ілюстрацый узнагародзілі ў Баранавічах

14.12.2023 574 Наш край

vystavka-14-12.jpgБеларуская зямля з яе непаўторнымі малюнкамі прыроды стала невычэрпнай крыніцай творчасці пісьменнікаў. Не менш за іншыя поры года натхняла аўтараў і зіма. 13 снежня ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая адбылося свята кнігі “Зіма як крыніца натхнення”. Падчас мерапрыемства былі ўрачыста падведзены вынікі конкурсу ілюстрацый “Белае белле… зіма беларуская…”. Конкурс праводзіўся з 1 кастрычніка па 30 лістапада. Усім жадаючым ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў прапаноўвалася праілюстраваць адзін з твораў беларускіх аўтараў, прысвечаны зімовай тэматыцы.

vystavka-14-12_1.jpgНа суд журы была прадстаўлена рэкордная колькасць работ – 67 ілюстрацый! Пры гэтым кожная з іх вылучаецца арыгінальнасцю і непаўторным мастацкім светаўспрыманнем. Конкурсныя работы сталі ўпрыгожаннем святочнага мерапрыемства, а паэтычныя радкі, якія яны праілюстравалі, прагучалі ў выкананні вучняў сярэдняй школы № 4 і стварылі чароўны зімовы настрой.

kontsert14-12.jpg

kontsert14-12_1.jpgГасцей сустрэчы чакала шмат сюрпрызаў. Сапраўдны міні-канцэрт у бібліятэцы атрымаўся дзякуючы творчым талентам нашага горада: народнаму ансамблю народнай песні “Дзівосы” Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа, удзельнікам вакальнага ансамбля “Аксаміт” дзіцячай музычнай школы мастацтваў, арт-фольк групы “Крамяніца” і ўзорнай вакальнай студыі “On-line”, вучням дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 3.

Бібліятэкары шчыра падзякавалі ўсім удзельнікам конкурсу і павіншавалі пераможцаў. Усе канкурсанты атрымалі падарункі ад спонсараў.

1-mesto111.jpg

1-mesto.jpg

2-MESTO.jpg

2-3-MESTO.jpg

3-mesto2.jpg

gramota.jpgУзроставая катэгорыя “1-4 класы”:

І месца
Качан Максім (СШ № 13);
Патоцкая Нэлі (дзіцячая мастацкая школа мастацтваў);

ІІ месца
Васілевіч Дар’я (СШ № 15);
Грашэўская Сафія (СШ № 4);

ІІІ месца
Сімаковіч Сафія (СШ № 15);
Ісмаілава Сафія (СШ № 10);

намінацыя “Арыгінальнасць ідэі”
Ермакова Дар’я (дзіцячая мастацкая школа мастацтваў);

kontsert14-12_3.jpg

kontsert14-12_4.jpg

kontsert14-12_5.jpg
Узроставая катэгорыя “5-8 класы”

І месца
Віктаровіч Ульяна (СШ № 15);
Чаранкевіч Анастасія (дзіцячая мастацкая школа мастацтваў);

ІІ месца
Міклаш Марыя (СШ № 18);
Лабуда Дар’я (СШ № 15);

ІІІ месца
Качанава Лізавета (СШ № 12);
Коўш Дар'я (СШ № 19);

намінацыя “Арыгінальнасць тэхнікі”

Касянкова Вераніка (дзіцячая мастацкая школа мастацтваў);
Кулакоўская Усціння (дзіцячая мастацкая школа мастацтваў);

kontsert14-12_2.jpg

Узроставая катэгорыя “9-11 класы. Студэнты”

І месца
Паніч Любоў (СШ № 21);

ІІ месца
Гесь Таццяна (Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт);
Ляўшэвіч Таццяна (Баранавіцкі тэхналагічны каледж Белкаапсаюза);

ІІІ месца
Грыгор’ева Ніколь (Баранавіцкі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну);
Сяргейчык Дар’я (СШ № 13).

padyaka-.jpg

padyaka2-.jpg

padyaka5.jpg

nasrazhdenie14-12.jpgВіншуем!

Надзея КІПЕЛЬ, вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В.Таўлая

Фота Алены АЛЬПЯРОВІЧ, бібліёграфа I катэгорыі ЦГБ імя В.Таўлая




  • Мы в социальных сетях: