Наверх

Панарамныя здымкi: Вячоркi ў баранавiцкiм дзiцячым садку

14.11.2016 371 Наш край

nob_619911 лiстапада ў дзiцячым садзе №12 г.Баранавiчы адбылося фальклорнае мерапрыемства “Вячоркi”. Тут сабраліся дзецi, іх бацькі, бабулі, дзядулі, выхавацелi, адміністрацыя.

У цэнтры зала стаяла дэкарацыя ў выглядзе ўпрыгожанай беларускай хаты, дзе можна было пабачыць розныя прылады, даматканыя посцілкі, коўдры, ручнікі, ганчарныя вырабы.

nob_6235nob_6221На працягу тэатралізаванага прадстаўлення дзецям давялося спяваць шмат беларускіх песен, прыпевак, танчыць, прымаць удзел у розных гульнях. nob_6228nob_6275 nob_6306 nob_6319

Потым адбылося шмат падзей: дзецi вязалi, перамотвалi клубкі, праўлi кудзелю, вышывалi.

nob_6334 nob_6371 nob_6402 nob_6414 nob_6417 nob_6429 nob_6435– У «Вячорках» удзельнічалi дзецi 5-6 гадоў, – расказала загадчык дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Яслi-сад №12 г.Баранавiчы»  Грыцкевiч Вольга Аляксандраўна. – Спачатку яны прыходзілі на рэпетыцыі без імпэту, было цяжкавата з мовай, але з часам упадабалі і танчыць, і спяваць, і размаўляць па-беларуску.

Наогул, «Падарожжа ў мінулае» атрымалася эмацыйным і яркім. На думку выхавацелей, такія мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё павагі да роднай культуры, узбагачаюць слоўнікавы запас, прыцягваюць увагу да нацыянальных традыцый праз беларускі фальклор.nob_6447 nob_6481 nob_6546 nob_6626 nob_6629 nob_6631 nob_6645 nob_6683 nob_6760 nob_6838

Анастасiя РУДЗКАЯ,вучанiца 11 Б класа, СШ №21.
Фота Барыса НАВАГРАНА i Алены САВIЧ.



  • Мы в социальных сетях: