Наверх

Паэтычным радком

18.05.2012 492 Наш край

Мы паведамлялі пра конкурс юных паэтаў з навучальных устаноў раёна, які адбыўся ў Сталовіцкай СШ і быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Танка. Прапануем увазе чытачоў творы ўдзельнікаў конкурса, якія сталі пераможцамі.

 

 

 

 

Ангеліна ВОЙНА 

Сеўрукоўская БШ, 7 клас

Волат

 

Увасабленнем моцы чалавечай

І волатам стальным прайшоў праз век,

Пад лёсам не сагнуўшы свае плечы,

Яўген Скурко – паэт і чалавек!

Ён заклікаў шукаць сабе свабоду,

Як птушка, ён імкнуўся ў палёт,

Не здрадзіў ні Радзіме, ні народу

І ў самы страшны – сорак першы год.

Паэт народны – ён служыў Айчыне!

Свой талент шчодра людзям аддаваў,

Імя сваё ў сэрцах ён пакінуў,

Максімам Танкам назаўсёды стаў.

 

                       

 

 

 

 

 

 

 

 

Беларускі пісьменнік, славуты паэт,

Пачынаў творчы шлях ён з малога.

Беларускую мову выводзіў у свет,

Захапляў складам думак любога.

Кожным словам сваім, кожным вершам сваім

Ён вучыў нас жыццём захапляцца,

І за край родны свой, за свабоду ў ім

Да апошняй хвіліны змагацца!

 

 

 

 

 

 

 

 

Вадзім РАГАЦЭВІЧ

Каўпеніцкая БШ, 5 клас

Хвала табе, паэт!

 

Клічуць родныя мясціны,

Паўстае ў харастве

Край любімы і адзіны,

Дзе з’явіўся ты на свет.

Вёска Пількаўшчына, Нарач.

Вось любімы твой куток,

Дзе з пяра зляцела слова,

Дзе зрабіў ты першы крок.

Птушкі там ляцяць над борам,

Пчолкі зумкаюць у галлі.

Ты імкнуўся к ясным зорам,

К шчасцю роднае зямлі.

Таму хвала табе, паэт!

Святкуюць юбілей твой людзі.

Імя тваё вядома на ўвесь свет,

Народ цябе ніколі не забудзе.

 

 

 

 

 

 

 

 

Аляксей ВАЙЦЕХОВІЧ 

Арабаўшчынская БШ, 6 клас

Кросны

             Памяці М.Танка

Думкі, што кросны

Бабулі Таццяны,

Ткуць гэты верш мой –

Нязграбны, стракаты.

Ладная, гожая

Бабчына мова,

Ты маіх думак –

Уток і аснова.

Смехам вясёлкі,

Гаем цяністым,

Лугам шаўковым,

Позіркам чыстым.

Сэрца, як бёрда,

Натхнёна грукоча,

Памяццю дыхае

Верш мой юнацкі.

Дзякуй табе,

Мая родная мова,

Ты майго сэрца

Уток і аснова.



  • Мы в социальных сетях: