Найбольш буйное мерапрыемства 6 ліпеня з 19.00 да 22.00 пройдзе ў Баранавіцкім раённым цэнтры рамёстваў (аг. Русіно). Там адбудзецца народнае свята «Івана Купала».
Гасцей свята чакае тэатралізаваная праграма, народныя гульні, карагоды, песні, танцы, майстар-класы, выстава-кірмаш і шмат чаго яшчэ. Уваход вольны.
Таксама 18 устаноў культуры ў розных кутках раёна арганізуюць гэтым вечарам свае мерапрыемствы з дыскатэкай. Паўсюль таксама ўваход вольны.
Арабаўшчынскі сельскі Дом культуры – 22:00-02:00;
Гарадзішчанскі гарпасялковы Дом культуры – 22:00-02:00;
Жамчужненскі сельскі Дом культуры – 20:00-24:00;
Калпеніцкі сельскі Дом культуры – 20:00-01:00;
Крошынскі сельскі Дом культуры – 21:00-02:00;
Лаўрынавіцкі сельскі Дом культуры – 20:00-02:00;
Ляснянскі сельскі Дом культуры – 20:00-02:00;
Мілавідскі сельскі Дом культуры – 20:00-22:00;
Мірнаўскі сельскі Дом культуры – 20:00-22:00;
Мірскі сельскі Дом культуры – 22:00-02:00;
Навамышскі сельскі Дом культуры – 18:00-20:00;
Перхавіцкі Цэнтр культуры і народнай творчасці – 19:00-23:00;
Падгорненскі сельскі клуб – 20:00-02:00;
Паланечкаўскі сельскі Дом культуры – 22:00-02:00;
Палонкаўскі сельскі Дом культуры – 20:00-22:00;
Светлаўскі сельскі клуб – 20:00-01:00;
Свіранскі сельскі клуб – 21:00-02:00;
Сталовіцкі культурна-дасугавы цэнтр – 20:00-01:00.
Алена РАКУЦЬ