Наверх

Навукова-асветніцкая экспедыцыя ў Баранавiцкiм раёне i г. Баранавiчы. Фотарэпартаж

31.08.2016 489 Наш край

NOB_5647Сярод такіх дзеяў і Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга.

Баранавічане сустракалі экспедыцыю каля вёскі Дуброўна. Ад імя старшыні Баранавіцкага райвыканкама яго намеснік Сяргей Сяргеевіч Сліва сказаў шчырыя словы прывітання:

– Барановичскую землю прославляют ее люди. Всем известны имена наших земляков – дважды Героя Советского Союза Сергея Грицевца, Героя Советского Союза Ивана Кабушкин. Своим трудом 15 уроженцев барановичской земли заслужили званий Героев социалистического труда. На нашей земле совершил подвиг Первый герой Беларуси Владимир Карват. Смысл экспедиции «Дарога да святыняў» огромен. Это возрождение и сохранение культурных беларуских традиций.

Да тых, хто сустракаў экспедыцыю, далучыліся жыхары вёскі Сталавічы і мае ўнукі Ілья, Дар’я, Канстанцін Пашкевічы. Многія з нас ужо не першы раз прыходзяць пакланіцца цуду Божаму – Жыватворнаму агню і цудатворнай іконе Пакрову Прысвятой Багародзіцы.

Сустракалі экспедыцыю хлебам-соллю. Важкі каравай нашай баранавіцкай зямлі на нацыянальным ручніку прыпаднеслі вучні Сталавіцкай школы.

Нам выпала пагутарыць з беларускімі паэтамі, пісьменнікамі і навукоўцамі – Анатолем Бутэвічам, Яўгенам Пясецкім, Сцяпанам Лаўшуком, Зінаідай Драздовай, Пятром Лысенка і іншымі.

Каля каплічкі вылажылі жывымі кветкамі сцяжынку і з вялікай павагай і любоўю сустракалі Архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана, а таксама ўсіх удзельнікаў экспедыцыі. Пачалася служба. Узначаліў службу Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан. Пасля службы кожны з прысутных мог запаліць свечку ад Святога агню.

NOB_5729NOB_5673 NOB_6033 NOB_6062 NOB_6076 NOB_6095 NOB_6098 NOB_6105NOB_6128 NOB_6227NOB_6317 NOB_6341 NOB_6356NOB_6522 NOB_6605NOB_6640 NOB_6642 NOB_6656NOB_6666 NOB_6692 NOB_6706 NOB_6710Далей экспедыцыя рушыла ў Баранавічы, да месца, дзе запланавана пабудаваць храм Святой Валянціны Мінскай. Каля будучага храма пасадзілі сімвалічны Сад малітвы, які будзе нагадваць пра такую важную падзею.NOB_6820

У горадзе Баранавічы ўдзельнікаў экспедыцыі вітаў намеснік старшыні гарвыканкама Аляксей Гарбуз:

– На нашей земли оставили свой след известные люди – Адам Мицкевич, Павлюк Багрим, Валентин Тавлай. И сегодня в городе много творческих людей. Мы передали им и всей экспедиции положительную энергетику и частичку нашей земли, чтобы ею подсыпали посаженные Сады малитвы на всем пути следования экспедиции к Рогачову, где в этом году 4 сентября пройдет День белорусской письменности.

NOB_6929 NOB_7077 NOB_7085NOB_7119 NOB_7143 NOB_7199NOB_7205 NOB_7306 NOB_7321 NOB_7407NOB_7437 NOB_7450 NOB_7483

Таццяна КУЗЬМІЦКАЯ, удзельніца экспедыцыі.

Фота Барыса НАВАГРАНА.



  • Мы в социальных сетях: