На тэрыторыі комплексу былой сядзібы Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёну адбылося XVIII свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных».
У свяце прынялі ўдзел фальклорныя рознаўзроставыя калектывы і асобныя выканаўцы, тэатральныя гурты, гарманісты, прыпевачніцы, аўтэнтычныя гурты, майстры традыцыйнай і сучаснай народнай творчасці, фальклорна - харэаграфічныя калектывы, а таксама творчыя калектывы і майстры народнай творчасці рэгіёнаў Брэстчыны.
Баранавіцкі раён прадстаўляў народны фальклорны калектыў “Суседзі”.