Наверх

На Беларусі ў праваслаўных вернікаў Каляды спраўляюцца з 6 па 21 студзеня (+апытанне)

06.01.2016 931 Наш край
Фота Таццяны КАРПІК
Фота Таццяны КАРПІК

Каляды – свята сямейнае, аб’ядноўвае за сталом усіх родных і блізкіх, а гэта і ёсць адна з галоўных каштоўнасцяў.

6 студзеня ў кожнай хаце прынята рабіць святочную вячэру, на якой абавязковымі павінны быць куцця і блінцы, а ўвогуле на стол імкнуцца ставіць як мага больш страў. Галоўнае, каб ежа была поснай, яе можна запраўляць канапляным або сланечнікавым алеем. Тыя, хто захоўвае традыцыі, вячэраць пачынаюць з узыходам на небе першай вячэрняй зоркі і абавязкова запаліўшы свечку і памаліўшыся Богу.

7 студзеня святкуюць Каляды. Лічыцца, што святочныя застоллі павінны праходзіць як у кругу сям’і, так і з запрашэннем сваякоў. Пасля доўгага перадкаляднага паста скаромная ежа на святочным стале і гарэлка ў пэўнай ступені падкрэсліваюць урачыстаць застолля і яго значнасць. З гэтага ж дня, вечарам, пачынаюць ха­дзіць калядоўшчыкі з абрадамі слаўлення і добрым зычаннем гаспадарам і членам іх сямей.

З незапамятных часоў хаджэнням калядоўчшчыкаў у народзе надаецца магічны сэнс. Праз падобныя рытуалы, як лічылі нашы продкі, можна заручыцца падтрымкай Бога на ўвесь будучы год. Кожны гаспадар імкнецца шчодра надзяліць спевакоў за іх песні­зычэнні.

Калядоўшчыкі водзяць з сабой «казу». Лічыцца, што з дапамогай гэтай жывёлы можна выгнаць са двара «нячысцікаў», а таксама разлічваць у наступным годзе на добры прыплод жывёлы ў гаспадарцы і плённы здабытак ураджаю.

13 студзеня, на шчодры вечар, святкуецца другая куцця. Гэта абрадавая вячэра адзначаецца не толькі багаццем страў, але і вялікай колькасцю скаромнай ежы – смажанага і венджанага мяса, каўбас і іншых прысмакаў, за што і называюць другую куццю шчодрай, багатай, мясной і тоўстай. Сама ж куцця падаецца на стол з маслам або мясам.

Увесь наступны тыдзень калядоўшчыкі спяваюць песні-­шчадроўкі.

18 студзеня праваслаўныя беларусы спраўляюць трэцюю куццю, якую называюць поснай або вадапуснай. У гэты вечар на куццю нашы продкі звалі Мароза. Звычайна гаспадар адчыняў дзверы і праз парог тройчы клікаў: «Мароз, Мароз, прыхадзі куццю есці».

Пасля запрашэння ўсёй сем’ёй са­дзіліся вячэраць. Мароза імкнуліся задобрыць, каб ён сцешыў свой сярдзіты нораў. Калі на наступны дзень надвор’е было менш марознае ў параўнанні з папярэднім днём, лічылі, што Марозу спадабаліся пачастункі гаспадароў.

Жыхары вёскі Кабушкіна Баранавіцкага раёна лічылі, што, калі на Каляды сцежкі чорныя і мала снегу – будзе многа чарніц, а калі вечарамі неба зорнае – багаты ўраджай бульбы. На першую, другую і трэцюю куццю вяскоўцы накрывалі стол святочным абрусам, а пад яго клалі сена. Усе выцягвалі з­-пад абруса сена. Калі травінка была доўгая, разлічвалі на добры ўраджай ільну.

Падобныя прыкметы ў вёсцы Зялёная Баранавіцкага раёна: калі многа на небе зорак, то бу­дзе многа ў лесе ягад. Калі мяцеліца ў гэты дзень – ураджай багаты будзе. На Каляды снег – будуць моцна раіцца пчолы. Ноч ясная – летам будзе надвор’е цёплае.

У залежнасці ад мясцовых традыцый на трэцюю куццю ці зранку наступнага дня гаспадыня пякла бліны, а гаспадар с першым спечаным блінам ішоў адпісваць Каляды: над парогам хаты, над варотамі падворка, хлява і іншых пабудоў ставіў мелам крыжыкі.
21 студзеня ў нашым краі лічыцца апошнім калядным днём, калі амаль паўсямесна адзначаюцца провады Каляд. Да тряцяй куцці заканчваліся і ха­джэнні калядоўшчыкоў.

Пагадаем?

На працягу ўсіх Каляд беларускія дзяўчаты гадалі і зараз гадаюць аб будучым замужжы і сваёй долі.

Напрыклад, у вёсцы Зялёная дзяўчаты ішлі да плоту і абдымалі яго, потым лічылі, калі цот – выйдзе замуж, лішняе – застанецца дома. Дзяўчаты клалі свае пярсцёнкі ў кубак з вадой і пакрывалі яго рушніком. Замужняя жанчына наўгад вымала гэтыя пярсцёнкі з кубку. У якім парадку былі выняты пярсцёнкі, у такім парадку дзяўчаты ў наступным годзе выйдуць замуж.

А ў вёсцы Кабушкіна завязвалі на вішню ленту, кідалі башмак цераз плот, набіралі бярэма дроў, а потым лічылі, пяклі аладкі і клікалі сабаку.

Па словах метадыста па народнай творчасці раённага арганізацыйна­-метадычнага цэнтра Таццяны Седас, праваслаўныя калядкі праходзяць у населеных пунктах Баранавіцкага раёна вельмі актыўна, асабліва калі ёсць там установы культуры.

– У гэты вечар людзі стараюцца не сварыцца, не крычаць, а ціхенька быць у хаце. На покуці абавязкова стаіць багач – апошні сноп, які быў зажаты. Як і ў католікаў, на стале ў праваслаўных ёсць посныя стравы – кісель, квас з грыбоў і ламанцы, вернікі са льна націралі падкалодку, гатавалі рыбу на вадапусную куццю. Калі вячэра была завершана, пакідалі ўсю ежу на стале для сваіх памерлых сваякоў. Бацька ці хто старэйшы мог стукаць у акно і зазываць памерлых продкаў на куццю.

Вольга КАВАЛЬКО.

_______

БЛИЦ­-ОПРОС «Нк»

В канун Рождества «Нк» поинтересовался, как относятся барановичане к колядующим?

Елена ЛИДЭ, врач:
DSC08175

– Всегда рада встретить колядующих. Верю, они приносят в дом удачу и везение на весь год.

Считаю, что народные традиции и обычаи нужно чтить и уважать.

Мои двери всегда открыты для колядующих!

 

 

 

Владимир БЕЗИК, педагог:

DSC08178– Положительно отношусь только к настоящим колядующим, которые поют песни, читают стихи и одеты, как подобает. Именно таких колядующих готов встретить и одарить конфетами, пряниками и другими сладостями.

А теперь, к сожалению, колядующие все чаще требуют только денег!

 

 

 

Анна ЮШКЕВИЧ, юрист:

DSC08181

– Очень люблю колядовщиков. Они приносят в дом праздничное рождественское настроение и дарят массу позитивных эмоций. Всегда с удовольствием слушаю обрядовые песни, стихи и одариваю исполнителей сладостями.

Слышала, есть такая примета: если к вам зайдут колядовщики, то следующий год обязательно будет счастливым и удачным.

 

 

Ирина ВЕТКЕВИЧ, швея:

DSC08186

 

– Колядование – это хорошая народная традиция. Хочется, чтобы она сохранялась и молодёжь приобщалась к традициям наших предков.

Мне очень нравится, когда колядуют дети. Всегда даю им конфеты, печенье, мандарины, яблоки.

Верю, что колядовщики приносят в дом мир и добро.

 

Анастасия РУДЗКАЯ, ученица 10-­го класса средней школы № 21.



  • Мы в социальных сетях: