Наверх

На баранавіцкую зямлю завітала XXII навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» (фота)

03.09.2015 498 Наш край

4Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства на баранавіцкую зямлю 2 верасня завітала XXII навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга.

Нястомны кіраўнік і арганізатар «Дарогі да святыняў» – лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» пісьменніца Ніна Загорская. На шляху экспедыцыі, сэнс якой – несці святло духоўнасці, маленькія весачкі і святыя крыніцы, новыя храмы, якія асвеціць Благадатны Агонь.

Падарожнікі пачалі свой шлях з Святога поля каля вёскі Загор’е Сталовіцкага сельсавета. Вітаючы гасцей, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сліва пажадаў ім здароўя, міра і поспеху ў экспедыцыі, падзякаваў за выхавальную і духоўную справу.

12 3 На Святым полі падарожнікаў сустрэлі архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, благачынны царквей баранавіцкай акругі протаіерэй Аляксандр Дзічкоўскі, які малітвай пажадаў паломнікам з поспехам завяршыць маршрут экспедыцыі. Тут прайшлі малебен у Свята-Іаана-Прадцечанскай капліцы і ліція па загінуўшых воінах розных войнаў каля Крыжоў памяці і Каменя пакаяння. 5

6 7 89 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28  У Баранавічах экспедыцыя «Дарога да святыняў» накіравался да храма Георгія Перамоганосцы, каля якога быў высажаны рабінавы Сад Малітвы. Экспедыцыя падаравала храму копію Загор’е-Сталавіцай іконы Божай Маці.     3029 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40Праграмма экспедыцыі на баранавіцкая зямлі завершылася духоўна-асветніцкай сустрэчай у гарадской бібіліятэцы ім. В. Таўлая на тэму «Стогадовая адлегласць ад Першая сусветнай вайны ў Баранавіцкім краі».

– Мы дзякуем усім за любоў да свойго края, да Бога. Жадаю, каб гэты ўрадлівы на хлеб год быў багаты для вас на здароўе і шчасце. Галоўнае, каб у народа не была кароткая памяць на гісторыю нашай краіны і каб ніколі на зямлі не лілася кроў, – адзначыла Ніна Загорская.

«Дарога да святыняў» завершыцца 6 верасня ў горадзе Шчучын Гродзенскай вобласці – сталіцы Дня беларускага пісьменства.

Даведка “Нк”

Шлях экспедыцыі: Мінск Свята-Духаў кафедральны сабор – Святое поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна – г. Баранавічы – г. Івацэвічы –пас. Першамайскі (станцыя Бяроза-Картузская), в. Малеч Бярозаўскага раёна – г. Пружаны Брэсцкай вобласці – г. Свіслач – г.п. Вялікая Бераставіца – г. Гродна – в. Верцялiшкi, г. Скідзель Гродзенскага раёна – г. Шчучын Гродзенскай вобласці, сталіца XXII Дня беларусскага пісьменства.

Пачатак духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» быў пакладзены ў 1994 годзе, калі ў Полацку Благадатны Агонь асвяціў першае свята беларускага пісьменства. Шляхаводнай іконай экспедыцыі з’яўляецца цудатворная Загор’е- Сталавіцая ікона Божай Маці.

Вольга КАВАЛЬКО.

Фота Барыса НАВАГРАНА.



  • Мы в социальных сетях: