26 лютага з 12.00 да 15.00 Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў (аграгарадок Русіно, вул. Лугавая, 6) запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да вясёлага маштабнага мерапрыемства “Масленіца”. Уваход вольны!
У праграме свята:
інтэрактыўна-театралізаваная канцэртная праграма “Збірайся, народ! Масленка ідзе!”;
дзіцячая гульнёвая пляцоўка “Гуляем, гуляем, Масленку гукаем!”;
выстава-кірмаш традыцыйнай беларускай кухні “Масленічныя пачастункі”;
выстава-кірмаш “Беларусі сувенір”;
майстар-клас па кавальству “Падкова на шчасце”;
бяспройгрышная латарэя;
спальванне масленічнага пудзіла.
Нагадваем, што зараз да аграгарадка Русіно можна даехаць новым маршрутам – гарадскім аўтобусам № 24.
Тэлефон для даведак 64-19-52.
Алена РАКУЦЬ