Наверх

На смачную і цікавую Масленіцу запрашаюць баранавіцкія бібліятэкары

23.02.2023 463 Наш край

26.02.2023 – пляцоўка “Масленіца кніжная ды блінная…” разгорнецца ў парку культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ у межах агульнагарадскога народнага гуляння “Масленіца-2023”.

 У вясёлым гульняДоме “Масленічныя забаўлянкі” дзяцей і дарослых чакае разнастайная праграма гульняў і конкурсаў, падрыхтаваных бібліятэкарамі: “Блінная варажба”, “Пытанні са збанка”, “Масленіца жывапісная”, “Вясёлыя блінцы”, “Самы спрытны”, “Меткі стралок”, “Конныя скокі”. Майстар-класы “Лялька-абярэг” і “Круцёлка-весялунка”, выстаўка малюнкаў “Масленіца вачыма дзяцей” засяродзяць увагу зацікаўленых.

Удзельнікі свята змогуць прыняць удзел у фотачэленджы, вынікі якого будуць затым размешчаны на вэб-сайце ЦБС г. Баранавічы для галасавання за лепшае  фота.

Час работы з 12.00 да 17.00. Узрост: 0+.





  • Мы в социальных сетях: