У Мiнскiм дзяржаўным музычным каледжы адбыўся III Фестываль-конкурс народнай песнi iмя А.У. Рашчынскага «Агмень». Ён быў арганізаваны пры падтрымцы ўпраўлення культуры Мiнгарвыканкама, Беларускага саюза кампазiтараў i Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Больш за 40 вакалiстаў з усёй Беларусi прадэманстравалі прафесiйнаму журы сваё майстэрства ў чатырох катэгорыях намiнацыi «Народныя сольныя спевы».
Па вынiках конкурсу высокiмi ўзнагародамi ўганараваны навучэнкi цыклавой камiсii «Народны хор» Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.
Лаурэатам 1-й ступені ў катэгорыi D (аўтэтычная манера выканання) стала Паліна Занька (клас выкладчыка Таццяны Вялiкай).
Лаурэатам 2-й ступені ва ўзроставай катэгорыi В (16-19 гадоў) стала Марыя Бельская (клас выкладчыка Таццяны Нiшкевiч, канцэртмайстар Аляксандр Ермакоў).
Віншуем!
Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж