Наверх

Музычны Дом “Класіка” запрашае на сольны канцэрт Яраслава Макарыча ў Баранавiчах*

27.03.2019 487 Наш край

#MuzzicDom Музычны Дом “Класіка” прадстаўляе:

29 сакавіка, 19.00

Канцэртна-актавы зал Баранавічскага дзяржаўнага універсітэта

СОЛЬНЫ КАНЦЭРТ

ЯРАСЛАВА МАКАРЫЧА

(гітара)

Яраслаў Макарыч — малады беларускі гітарыст-віртуоз, якому падуладныя ўсе эпохі і стылі: ад класікі да сучаснасці.

Унікальны талент, надзвычайная энергетыка і бязмежныя тэхнічныя магчымасці ставяць Яраслава Макарыча ў шэраг найбольш яркіх беларускіх гітарыстаў новага пакалення. Дзякуючы тонкаму музычнаму густу ён здольны надаваць творам, якія выконвае, асаблівы настрой і знаходзіць для іх цікавыя інтэрпрэтацыі.

Сольную музычную кар’еру Яраслаў пачаў у дзяцінстве. З дзевяці гадоў ён актыўна выступаў з дарослымі прафесійнымі артыстамі. У 17 — стварыў уласны праект “Гітарны вечар Яраслава Макарыча”, які з году ў год збірае вядомых беларускіх і расійскіх музыкантаў пад творчым знакам гітары.

У свае 24 гады Яраслаў Макарыч — лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, фіналіст і пераможца міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

У сваім сольным канцэрце на сцэне БарГУ Яраслаў Макарыч зноў збярэ сяброў і калегаў, каб прадставіць праграму, якая здольная паказаць бязмежныя магчымасці класічнай гітары. Яраслаў Макарыч, Міхаіл Філіпеня (гітара), Ксенія Мігуцкая (фартэпіяна), Павел Мамонаў (перкусія), Людміла Крукоўская (кантрабас) будуць выконваць музыку эпохі барока, рамантызму і класіцызму, а таксама джаз, фламенка, танга і аўтарскія кампазіцыі.

У праграме канцэрта: І.С. Бах, Д. Агуада, Х. Радрыга, Дж. Рэйнхард, А. Барыёс, А. Пьяцола, Д. Лонг, І. Альбеніс, Ч. Карыа, сачыненні Міхаіла Філіпені і Яраслава Макарыча.

“Па сваіх магчымасцях мой любімы інструмент — гэта сапраўдны аркестр у мініяцюры, — тлумачыць Яраслаў Макарыч. — А кожны з абраных для канцэрта твораў блізкі мне па характары і тэмпераменце. Гэта гітарная музыка, складаная па выканальніцкай тэхніцы, маштабная і цікавая па творчай ідэі”.

Сольны канцэрт Яраслава Макарыча пройдзе ў рамках вялікага тура гітарыста па гарадах Беларусі. Гэтай вясной выступленні віртуознага музыканта змогуць пачуць таксама жыхары Мінска, Гомеля, Пінска, Баранавічаў, Гродна, Віцебска і Брэста.

Кошт квіткоў: 8, 10, 12 рублёў.

Замова квіткоў, групавыя заяўкі: +375 29 8207033

Набыць online: +375 29 1108844

smsbilet.by

#MuzzicDom (Музычны Дом “Класіка”)

*ООО “Музыкальный Дом “Классика” УНП192267100



  • Мы в социальных сетях: