Наверх

Мерапрыемствы тыдня роднай мовы і гісторыі ў СШ № 13 г. Баранавічы працягваюцца

03.05.2023 400 Наш край

3-05-2023_2.jpg3 мая у сярэдняй школе № 13 г. Баранавічы стартаваў культурна-гістарычны марафон «Глядзі і помні. Урокі гісторыі». Бірукова Маргарыта, Анацкая Анастасія, вучаніцы 9 «А» класа, настаўнік гісторыі Шакунова Валянціна Аляксандраўна дзяліліся з вучнямі пачатковых класаў сваімі ведамі пра Вялікую Айчынную вайну. Гэта страшны час, які забраў мільёны чалавечых жыццяў. У адзін момант закончылася дзяцінства ў тых, каму мы абавязаны сваім дзяцінствам.

3-05-2023.jpg

3-05-2023_1.jpg

У ходзе марафана вучні пачатковай школы паглядзелі анімацыйны фільм «Цацка», зняты на кінастудыі «Беларусьфільм». Праверылі свае веды ў віктарыне па Вялікай Айчыннай вайне, падзяліліся ўспамінамі пра сваіх бабуль і дзядуль – ветэранаў вайны, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

3-05-2023_3.jpg«Просім у хату, госцейкі, нашы!» – так шчыра запрасілі вучні 7 «А» класа і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тарасевіч Ала Іванаўна гасцей на ўрок беларускай літаратуры па нарысе Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». Разам з гасцямі вучні здзейснілі цікавае падарожжа ў мінулае сваіх продкаў, завіталі ў беларускую хату, пазнаёміліся з прадметамі хатняга побыту, прыладамі працы, нацыянальнымі стравамі беларусаў. Асаблівую ўвагу выклікалі ручнікі, іх аздабленне і вышыўка, сімвалічныя кодавыя знакі, рознабаковае прызначэнне і каляровая палітра.

3-05-2023_4.jpgУ ходзе падарожжа вучні зразумелі, што трэба часцей азірацца назад, у мінулае, каб не абарвалася сувязь часоў, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Мерапрыемствы тыдня роднай мовы і гісторыі працягваюцца.

Самсонік І.П., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, старшыня ВМА




  • Мы в социальных сетях: