Наверх

Мастацтва ў белай раме

10.04.2013 348 Наш край

Выстава народнага мастака Леаніда Шчамялёва адкрылася ў Баранавічах.

У лютым дэміургу айчыннага жывапісу споўнілася 90 год. Экспазіцыя ўключае палотны, напісаныя юбілярам за апошнія паўвеку – ад 1960-х да 2010-х. Леанід Дзмітрыевіч прайшоў праз пекла Вялікай Айчыннай, але захаваў чысціню дзіцячага ўспрымання свету. 

Партрэты жанчын, дзяцей і знаных майстроў беларускай культуры, як і большасць пейзажаў вернісажу, – у белых рамах. Гэты колер дамінуе у творчасці Шчамялёва. Белы рахманы конік ля ўзаранага поля пад белымі аблокамі, белая кашуля на дзяўчыне з танклявымі даўгімі пальцамі рук, белае покрыва на даху царк-
вы, белы абрус на стале ў майстэрні… Як быццам няма навокал чарнаты і шэрані! Майстар ад Бога ўмее звяртаць увагу толькі на святло, радасць жыцця. Хоць за савецкім часам яго часта крытыкавалі за неактуальныя тэмы і адсутнасць у творчасці грамадзянскай пазіцыі.

Яго манера пісаць лёгка пазнавальная – ідэальны малюнак і некалькі шырокіх мазкоў. Нібыта эскіз, але які дасканалы! 

Наталіць смагу высакародным мастацтвам аматары жывапісу могуць да сярэдзіны мая.



  • Мы в социальных сетях: