«Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла!»
Масленіца – адно з самых вясёлых і доўгачаканых свят. У гэты час людзі весяляцца, наладжваюць гульні, ходзяць адзін да аднаго ў госці і частуюцца блінамі.
Многія з нецярпеннем чакаюць наступлення Масленіцы, традыцыі светкавання якой бяруць пачатак з глыбіні стагоддзяў. Сёння, як у мінулыя часы, гэта свята сустракаюць з размахам: песнямі, танцамі, конкурсамі і гульнямі.
Традыцыі светкавання Масленіцы падтрымала і наша ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад – базавая школа».
«Збірайся народ, Масленіца ідзе», – менавіта так 16 лютага зазывалы запрашалі ўсіх вучняў і настаўнікаў акунуцца ў старажытную атмасферу свята. У актавай зале нас чакалі зімовыя персанажы Зіма і Баба Снегавуха – «уладаркі» халоднага надвор’я. Для таго каб яны ўступілі месца Вясне, прысутным прыйшлося выканаць іх пажаданні. Усе з ахвотай прымалі ўдзел у цікавых конкурсах, вадзілі карагоды, спявалі масленічныя песні і танчылі. На працягу ўсяго мерапрыемства прысутныя частаваліся духмяным чаем і смачнымі блінамі. Кульмінацыйным момантам стала спальванне чучала.
А пасля таго як усе развіталіся з пудзілам, у актавай зале пачаў працаваць масленічны кірмаш. Якіх прысмакаў там толькі не было!? Плюшкі, ватрушкі, абаранкі, пончыкі. Але ганаровае месца, канешне, займалі румяныя, пышныя пшанічныя бліны.
Усім прыйшлося даспадобы масленічнае гулянне. Да пабачэння, Зіма! Да хуткай сустрэчы, Вясна!
Таццяна Война, вучаніца 8-га класа ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад – базавая школа».