Наверх

Масленічнае гулянне адбылося ў Мірской СШ Баранавіцкага раёна

24.02.2017 757 Наш край

DSCN6690Вясна ўжо на парозе, але зіма не здаецца: не-не, то сняжком зацярушыць, то сіверам павее. Тольку ў аграгарадку Мір Баранавіцкага раёна ўсе ўпэўнены: вось-вось уцячэ холад, бо пасля такой вясёлай Масленіцы інакш і быць не можа. З танцамі, песнямі, жартамі, конкурсамі праважалі мірскія школьнікі зіму, у час якой шмат працавалі, вучыліся і займаліся спортам. На масленічнае гулянне запрасілі да сябе сяброў з Ляснянскай і Палонкаўскай школ. У гэтых школах мірскія дзеці самі неаднаразова гасцявалі, праводзілі шматлікія мерапрыемствы ў межах рэалізацыі інавацыйнага праекта. Разгуляліся ўсе разам так, што і разыходзіцца не хацелася.

DSCN6698 DSCN6700 DSCN6714Тэатралізаваная дзея ў выкананні старшакласнікаў закончылася спальваннем пудзіла Масленіцы – старадаўнім абрадам нашых продкаў.

Самай жа прыемнай часткай свята стала частаванне. Якіх толькі бліноў не нагатавалі дарослыя і дзеці: з варэннем, тварагом, салам… Ды і госці са сваімі пачастункамі прыехалі. Ногі самі прасіліся ў пляс пасля кубачка чаю з печывам ці блінамі.DSCN6721 DSCN6729

Закончылася мерапрыемства, але дзеці яшчэ доўгі час не маглі супакоіцца, настроіцца на вучэбны лад. Надоўга хопіць уражанняў!

Вось дык Масленіца! Ну і Масленіца, удалася на славу!



  • Мы в социальных сетях: