Наверх

Маштабны фестываль «Восень у Завоссі» адбыўся ў Баранавіцкім раёне. Фотарэпартаж

24.09.2022 1326 Наш край

Сёння ў музеі-сядзібе Адама Міцкевіча ў Баранавіцкім раёне было надзвычай шматлюдна: тут прайшоў маштабны літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі», які сабраў усіх, чыё сэрца належыць літаратуры, гісторыі, музыцы і любові да роднай мовы.

Фестываль ладзіцца ўжо не ўпершыню. Яго арганізатарамі традыцыйна выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, філіялам якога з’яўляецца наш музей-сядзіба Міцкевіча, Баранавіцкі райвыканкам і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

vosen-u-zavossi-13.jpg

– Адам Міцкевіч – адзін з людзей, дзякуючы якім мы ганарымся, што мы – беларусы і жывём у такой цудоўнай краіне, – адзначыў на цырымоніі адкрыцця фестывалю старшыня Баранавіцкага райсавета дэпутатаў Сяргей Сліва. – Гэтага чалавека сваім нацыянальным паэтам лічаць адразу тры дзяржавы: Беларусь, Польшча і Літва. І вельмі прыемна, што менавіта тут, на яго радзіме, ладзіцца ўжо каторы год гэты фестываль. Хочацца, каб ён жыў і далей, збіраючы яшчэ большае кола наведвальнікаў, тым больш, што наступны год для Міцкевіча – юбілейны.

vosen-u-zavossi-14.jpg
vosen-u-zavossi-15.jpgvosen-u-zavossi-47.jpgvosen-u-zavossi-48.jpgvosen-u-zavossi-45.jpgvosen-u-zavossi-46.jpg

Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў у месцы, дзе нарадзіўся Адам Міцкевіч, наведвальнікі ў гэты дзень змаглі сапраўды адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ стагоддзя, даведацца пра жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, дакрануцца да літаратурнай і музычна-спеўнай спадчыны той пары.

vosen-u-zavossi-3.jpgvosen-u-zavossi-5.jpgvosen-u-zavossi-6.jpgvosen-u-zavossi-7.jpgvosen-u-zavossi-1.jpgvosen-u-zavossi-4.jpgvosen-u-zavossi-2.jpgvosen-u-zavossi-8.jpgvosen-u-zavossi-9.jpgvosen-u-zavossi-10.jpg

Свае вырабы прадставілі ў «Горадзе майстроў» рамеснікі нашага краю, а аматарскія аб’яднанні ўстаноў культуры прапанавалі пачастункі – стравы нацыянальнай беларускай кухні.

vosen-u-zavossi-11.jpg
vosen-u-zavossi-12.jpgvosen-u-zavossi-16.jpgvosen-u-zavossi-17.jpgvosen-u-zavossi-18.jpgvosen-u-zavossi-19.jpgvosen-u-zavossi-20.jpgvosen-u-zavossi-22.jpgvosen-u-zavossi-23.jpgvosen-u-zavossi-24.jpgvosen-u-zavossi-26.jpgvosen-u-zavossi-27.jpgvosen-u-zavossi-25.jpgvosen-u-zavossi-28.jpg

Гасцей свята чакала насычаная праграма, разлічаная на розны густ і ўзрост: займальныя лекцыі, цікавыя экскурсіі па сядзібе, выступленні літаратараў, праграма мастацкай самадзейнасці, бібліятэчная пляцоўка, мастацкі пленэр, выставы, квэсты, гульні і майстар-класы.

vosen-u-zavossi-40.jpgvosen-u-zavossi-42.jpgvosen-u-zavossi-43.jpgvosen-u-zavossi-44.jpgvosen-u-zavossi-38.jpgvosen-u-zavossi-51.jpgvosen-u-zavossi-52.jpgvosen-u-zavossi-54.jpg

Таксама працавала інтэрактыўная пляцоўка гістарычнай анімацыі ад рэканструктара Юрыя Усціновіча, а на галоўнай сцэне фестывалю, акрамя лепшых салістаў і творчых калектываў Баранавіцкага раёна, выступіў фолк-рок гурт «Тутэйшая шляхта» і папулярны арт-гурт «Беларусы».

vosen-u-zavossi-30.jpg
vosen-u-zavossi-31.jpgvosen-u-zavossi-33.jpgvosen-u-zavossi-34.jpgvosen-u-zavossi-35.jpgvosen-u-zavossi-37.jpgvosen-u-zavossi-39.jpgvosen-u-zavossi-41.jpgvosen-u-zavossi-49.jpgvosen-u-zavossi-53.jpgvosen-u-zavossi-50.jpgvosen-u-zavossi-21.jpg

Падрабязнасці – у бліжэйшым нумары газеты «Наш край».

Алена РАКУЦЬ

Фота аўтара




  • Мы в социальных сетях: