Наверх

Літаратурны конкурс «Духоўная веліч» праводзіцца ў Брэсцкай вобласці

12.09.2024 228 Наш край
Фото с сайта pixabay.com

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і галоўнае упраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі і Беларускім фондам міру запрашаюць усіх жадаючых узяць удзел у літаратурным конкурсе «Духоўная веліч».

На конкурс прымаюць творы ў намінацыях «Паэзія», «Мастацкая проза», «Публіцыстыка», «Літаратура для дзяцей». Удзельнікамі творчага спаборніцтва могуць стаць аўтары, якія пражываюць на Брэстчыне і дасягнулі 18 гадоў.

Адборачная камісія чакае літаратурныя творы любых жанравых і кампазіцыйных асаблівасцяў (раман, аповесць, п’еса, зборнік апавяданняў, эсэ, вершаў, казак або мастацкай публіцыстыкі) на рускай ці беларускай мовах.

Творы могуць быць прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных перыядычных выданнях, якія пабачылі свет на працягу пяці гадоў да часу абвяшчэння творчага спаборніцтва.

Конкурсныя работы (2 асобнікі выдання і заяўка з асабістымі звесткамі), прымаюцца да 1 кастрычніка 2024 года. Дасылайце іх на адрас: 224013, г. Брэст, праспект Машэрава, 75/1, каб. 605.

Падрыхатвала Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: