Наверх

Літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі» прайшоў у Баранавіцкім раёне

21.09.2024 686 Наш край

vosen-y-zavossi-(27).JPG

Кожны год напрыканцы верасня на радзіме нашага славутага паэта-песняра Адама Міцкевіча ладзіцца традыцыйны літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі». Сёлета датай яго правядзення было абрана 21 верасня. Цёплае, сонечнае надвор’е ў гэты дзень вельмі спрыяла святочнаму настрою.

vosen-y-zavossi-(1).JPG

vosen-y-zavossi-(2).JPG

vosen-y-zavossi-(3).JPG
У філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – музей-сядзібу Міцкевічаў «Завоссе» з’ехалася шмат наведвальнікаў не толькі з Баранавіцкага і суседніх раёнаў, але таксама жыхары Брэста, Мінска, Гродна і іншых буйных гарадоў.

Урачыстае адкрыццё фестываля адбылося з удзелам ганаровых гасцей. Усіх прысутных павітаў намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама Міхаіл Барысевіч.

vosen-y-zavossi-(4).JPG
– Завоссе – гэта асобная кропка на літаратурнай карце Беларусі. Нягледзячы на тое, што гэта – невялікая вёска, яна добра знаёма не толькі жыхарам нашай краіны, але і далёка за яе межамі, – адзначыў Міхаіл Мікалаевіч. – «Восень у Завоссі» – адна з самых значных падзей для аматараў літаратуры, музыкі, гісторыі і мастацтва. Прыемна ведаць, што беларусы не забываюць пра сваю спадчыну. Хай сённяшні фестываль падарыць вам сапраўдную радасць ад сустрэчы з творчасцю Адама Міцкевіча.

vosen-y-zavossi-(6).JPG
Са словамі прывітання да ўдзельнікаў фестываля звярнуўся і кіраўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік.

vosen-y-zavossi-(5).JPG
– Шчыра вітаю вас у цудоўным месцы, месцы сілы. Сёння мы ўшаноўваем памяць пра нашага славутага земляка Адама Міцкевіча. Мястэчка Завоссе – гэта той арыенцір, які даў пачатак жыццю сусветна вядомага паэта. Упэўнены, што захаванне памяці пра нашы карані, пра нашу малую радзіму павінна стаць для нас пэўнай зыходнай кропкай для таго, каб штодзённа выхоўваць у сабе і сваіх дзецях сапраўдных грамадзян, патрыётаў нашай краіны, – сказаў Сяргей Іванавіч.

vosen-y-zavossi-(7).JPG
Таксама ў гэты дзень у Завоссе завітаў і замежны госць Юрый Яўцюхін, дырэктар Дзяржаўнага музея-запаведніка «Астаф’ева» – «Рускі Парнас» (г. Масква), што ўжо не першы год цесна супрацоўнічае з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

vosen-y-zavossi-(8).JPG

vosen-y-zavossi-(9).JPG

vosen-y-zavossi-(11).JPG

vosen-y-zavossi-(12).JPG

vosen-y-zavossi-(14).JPG
vosen-y-zavossi-(19).JPG

vosen-y-zavossi-(20).JPG

vosen-y-zavossi-(21).JPG

vosen-y-zavossi-(23).JPG

vosen-y-zavossi-(25).JPGНа галоўнай сцэне мерапрыемства на працягу ўсяго фестываля ўвазе гледачоў прадставілі яскравую канцэртную праграму. Тут былі і паэтычныя творы ў выкананні мясцовых аўтараў, і выступленне аматарскага аб’яднання «ЭлітДанс» Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры, і аўтарскія песні ў выкананні музыкі і блогера Іллі Шынкарэнкі. Шмат апладысментаў гледачы падарылі таксама творчым калектывам і асобным выканаўцам Баранавіцкага раёна.

vosen-y-zavossi-(10).JPG
– Мы бывалі ў Завоссі і раней, але на фестываль трапілі ўпершыню, – расказалі сёстры Алена і Таццяна Захожыя, жыхаркі Мінска. – Гэта месца выдатна тым, што сюды хочацца вяртацца зноў і зноў. Тут свая цёплая, у нечым нават чароўная атмасфера.

А вось настаўніца з Баранавічаў Жанна Шуцьева калісьці была сведкай урачыстага адкрыцця музея-сядзібы «Завоссе».

vosen-y-zavossi-(13).JPG
– Я прыязджаю сюды перыядычна, але, на жаль, дагэтуль яшчэ не трапляла на фестываль. Між тым, сённяшнія ўражанні ўжо падказваюць мне, што прыезд сюды стане добрай штогадовай традыцыяй для мяне і маіх сяброў, – падзялілася Жанна Сцяпанаўна. – Тут цудоўна! А паколькі Адам Міцкевіч – наш зямляк, мы не толькі не можам ігнараваць такое свята, але і павінны ганарыцца тым, что гэта – чалавек свету, а народжаны ён быў у нас, на Беларусі.

vosen-y-zavossi-(24).JPG

vosen-y-zavossi-(16).JPG

vosen-y-zavossi-(17).JPG

vosen-y-zavossi-(18).JPG

vosen-y-zavossi-(22).JPG

vosen-y-zavossi-(15).JPG

vosen-y-zavossi-(26).JPG

На ўсёй тэрыторыі музея-сядзібы Міцкевічаў «Завоссе» ў гэты дзень разгарнуліся разнастайныя пляцоўкі: горад майстроў, бібліятэчны падворак, майстар-класы і інтэрактывы, працавала асноўная музейная экспазіцыя.

Падрабязней пра гэта – у наступных рэпартажах.

vosen-y-zavossi-(28).JPG
Алена РАКУЦЬ

Фота Барыса НАВАГРАНА




  • Мы в социальных сетях: