У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота ў вёсцы Новая Мыш 13 красавіка ў 11.00 адбудуцца пятыя “Корнеўскія чытанні”: літаратурна-музычная сустрэча пад назвай “Вашы зоркi не згаснуць нiколi”.
Мерапрыемства будзе прысвечана адразу чатыром творцам, што пакiнулi гэтую зямлю, якую яны так любiлi i праслаўлялі ў сваiх творах: сябру Саюза пiсьменнiкаў Беларусі Алесю Корневу, паэтам Баранавіцкага рэгіёна Клаўдзiі Трысцень, Анастасiі Жук i Iвану Монцiку.
Мерапрыемства будзе складацца з чатырох частак, якія змесцяць знаёмства з жыццём і творчай дзейнасцю кожнага з аўтараў, успаміны родных, сяброў, калег, вучняў.
У якасці вядучай мерапрыемства выступіць Раіса Раманчук, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў.
Уваход на мерапрыемства вольны.
ЦРБ імя Яна Чачота