Наверх

“Крашынскі перазвон”. Праграма свята кавальства

15.06.2021 1496 Наш край

19 чэрвеня, аграгарадок Крошын

ДУА “Крошынская СШ” (вул. Мацкоўскага, 42)

12.00 – навуковая канферэнцыя «Крашынскія краязнаўчыя чытанні»;

12.00-15.00 – працуе музей народных промыслаў і мастацтваў.

Касцёл Божага Цела (вул. Багрыма, 22)

11.00-15.00 – вандроўка «Мінулае і Багрым».

Галоўная сцэнічная пляцоўка ў Крошынскім парку

15.45 – адкрыццё арт-аб’екта, зробленага спецыяльна да свята, «Натхненне час не выбірае»;

16.00 – адкрыццё свята кавальства «Крашынскі перазвон» і конкурсу «Каваль куе, жаўрук пяе»;

16.20 – канцэртная праграма творчых калектываў раёна і гасцей свята;

17.00-20.00 – конкурс кавальства «Каваль куе, жаўрук пяе»;

21.00 – канцэрт эстрадных калектываў і асобных выканаўцаў раёна, г. Баранавічы і Брэсцкай вобласці;

22.45 – дэфіле «Каралева агню»;

23.00 – фаер-шоу;

23.15-01.00 – маладзёжная дыскатэка з удзелам дыджэя EXTRIM.

Падчас правядзення свята з 17.00 да 21.00 працуюць пляцоўкі:

- міні-музей «Сялянская хатка», кірмаш-продаж «Рамесная слабада Крашына», майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў і інш.;

- «Бібліятэчны падворак»: літаратурная пляцоўка, квэст-гульня, бібліялато і інш.;

- гумарыстычная фальклорная праграма, майстар-клас «Круціся, калаўрот, весялі народ», выступленне народных музыкаў і прыпевачнікаў, фальклорных калектываў;

- дзіцячая гульнёвая пляцоўка «Планета свята»;

- паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шляхецкая застава» г. Баранавічы;

- майстар-клас па падкоўцы каня;

- востраў рыбалова.

20 чэрвеня, аграгарадок Крошын

Галоўная сцэнічная пляцоўка ў Крошынскім парку

12.00 – канцэрт творчых калектываў і асобных выканаўцаў г. Баранавічы;

13.30 – закрыццё свята кавальства «Крашынскі перазвон», падвядзенне вынікаў конкурсу «Каваль куе, жаўрук пяе», узнагароджванне пераможцаў;

14.00-15.00 – канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» (уваход свабодны).

Касцёл Божага Цела (вул. Багрыма, 22)

11.00, 14.00 – вандроўка «Мінулае і Багрым».

Падчас правядзення свята з 12.00 да 15.00 працуюць пляцоўкі:

- кірмаш-продаж рамесных вырабаў «Рамесная слабада Крашына», майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, выступленне фальклорных калектываў;

- «Бібліятэчны падворак»: літаратурная пляцоўка, квэст-гульня, бібліялато і інш.

- дзіцячая гульнёвая пляцоўка «Планета свята»;

- паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шляхецкая застава» г. Баранавічы.

Праезд Баранавічы – аг. Крошын: электрацягнік ст. Баранавічы-Палескія – ст. Крошын (11:37; 12:55; 16:19; 17:53; 20:22); электрацягнік ст. Крошын – ст. Баранавічы-Палескія (11:06; 12:26; 16:55; 18:50; 20:02; 21:24; 23:05).

Тэлефон для даведак: 67-00-43, 67-00-46, 67-00-48




  • Мы в социальных сетях: