Наверх

Інтэрактыўная пляцоўка ад бібліятэкараў працавала на гарадскім свяце ў гонар Вялікай Перамогі

09.05.2023 565 Наш край

1intehraktyunaya-plyacouka.JPG9 мая Беларусь адзначае Дзень Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Для нашай Радзімы гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, павагі і ўдзячнасці тым, хто падараваў нашчадкам разуменне каштоўнасці жыцця і мірнага неба над галавой. Бібліятэчныя супрацоўнікі не засталіся ў баку і з гонарам нагадалі жыхарам горада аб Вялікай Перамозе нашага народа.

2intehraktyunaya-plyacouka.JPG

3intehraktyunaya-plyacouka.JPG

4intehraktyunaya-plyacouka.JPG

5intehraktyunaya-plyacouka.JPGАдкрытая інтэрактыўная пляцоўка “Витраж памяти” ад цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Баранавічы разгарнулася на бульвары Хейнала.
У нашым горадзе існуе мноства вуліц, бульвараў, завулкаў, якія носяць імёны адважных герояў Вялікай Айчыннай вайны. Нажаль, з часам гэтыя імёны забываюцца. У гэтым годзе бібліятэкары правялі аб’ёмную краязнаўчую работу напярэдадні вялікага свята Перамогі і падрыхтавалі выставу-ўспамін “Іх імёнамі названы вуліцы горада”.

Усё гэта зроблена дзеля таго, каб захаваць і перадаць маладому пакаленню памяць аб пераможцах – людзях, якiя прайшлi вельмі цяжкі, часам кароткі, але годны жыццёвы шлях.

З вялікай зацікаўленасцю гараджане прынялі ўдзел у гістарычным квэсце “Па старонках Вялікай вайны”. Квэст складаўся з трох этапаў. Спачатку ўдзельнікі павінны былі выбраць правільныя адказы на пытанні з прапанаваных варыянтаў, затым – адшукаць на вэб-сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, а на трэцім этапе – знайсці адказы ў кнігах. Былі пытанні, над якімі трэба было паразважаць, успомніць урокі гісторыі і літаратуры. Напрыклад, такія: назавіце імя воіна-беларуса, які выратаваў нямецкую дзяўчынку падчас баявых дзеянняў у Берліне. У якім узросце змагаўся з фашыстамі дзед Талаш?

А былі пытанні, на якія ведае адказ кожны грамадзянін нашай дзяржавы: калі быў вызвалены Мінск ад фашысцкіх акупантаў? Калі пачалася і скончылася Вялікая Айчынная вайна?

Цэлы блок  пытанняў быў прысвечаны героям, імёны якіх носяць вуліцы Баранавіч, і адказы на іх трэба было шукаць на выставе. Напрыклад, вы ведалі, кім працаваў Леанід Пятровіч Барадзінскі да вайны? Альбо дзе нарадзіўся Уладзімір Зянонавіч Царук, імя якога носіць вуліца ў самым сэрцы нашага роднага горада? Не было лёгка, але ўсе ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды, былі ўважливымі, слухалі сваю інтуіцыю і крок па кроку дайшлі да фінала, дзе іх чакалі падарункі.

6intehraktyunaya-plyacouka.JPG

7intehraktyunaya-plyacouka.JPG

8intehraktyunaya-plyacouka.JPG

9intehraktyunaya-plyacouka.JPG

10intehraktyunaya-plyacouka.JPG

11intehraktyunaya-plyacouka.JPG

Вялікім поспехам у гараджан карысталіся творчыя майстар-класы – “Цветы Великой Победы” і “Голуби мира”. З задавальненнем і энтузіязмам дзеткі і іх бацькі разам працавалі над тым, каб змайстраваць кранальныя памятныя сімвалы.

12intehraktyunaya-plyacouka.JPG

13intehraktyunaya-plyacouka.JPG

14intehraktyunaya-plyacouka.JPGНапрацягу святочнага дня бібліятэкары запрашалі жадаючых прыняць удзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў “Дети рисуют войну. Дети рисуют Победу”.
Забаўляльная  праграма, якая складалася з гульняў і конкурсаў, аб’яднаных адной назвай “Великой победе посвящается”, нягледзячы на суръёзнасць тэмы і пазнавальнасць заданняў, прайшла весела, уражліва і дазволіла ўдзельнікам паспаборнічаць у кемлівасці, эрудыцыі і спрытнасці.

15intehraktyunaya-plyacouka.JPG

16intehraktyunaya-plyacouka.JPG

17intehraktyunaya-plyacouka.JPGПа добрай традыцыі бібліятэчныя работнікі падрыхтавалі для гасцей сваёй пляцоўкі фотазону, якая стварыла асаблівую, непаўторную атмасферу мінулых часоў і з’явілася выдатнай нагодай для таго, каб падзяліцца святочнымі фотаздымкамі ў сацыяльных сетках.

Дзякуем усім, хто не забыўся сёння пра гэта вялікае свята, ушанаваў памяць сваіх мужных продкаў і зазірнуў на нашу пляцоўку. Сардэчна запрашаем у бібліятэку!

Аляксандра Купрыянава, бібліятэкар ІІ кат. ЦГБ імя В. Таўлая

Фота Алены Альпяровіч, бібліёграфа І кат. ЦГБ імя В. Таўлая





  • Мы в социальных сетях: