Наверх

Гісторыя роднага краю, культурная спадчына, геаграфічнае краязнаўства. Стартаваў рэспублiканскi конкурс навукова-даследчых работ

07.11.2022 382 Наш край

Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны з лістапада 2022 года па красавік 2023 года, паведамляецца на сайце rcek.by.
 
Арганізатары конкурсу: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
 
Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў. На конкурс прадстаўляюцца навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці.
 
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
 
«Гісторыя роднага краю (падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы)»;
 
«Культурная спадчына (помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва)»;
 
«Геаграфічнае краязнаўства (прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, клімату, гідралогіі, расліннага і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.)».
 
Конкурс пройдзе у чатыры этапы, рэспубліканскі этап – у два туры. На заключным туры навучэнцамі будуць прадстаўлены праекты ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі.
 
Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
 
Умовы конкурсу




  • Мы в социальных сетях: