Наверх

Фотафакт. Як у Баранавічах прайшоў паказ лялечнага тэатра “Лямцавая батлейка”

03.03.2023 258 Наш край

У Баранавічах прайшоў паказ спектакля паводле кнігі “Мама Му чытае” знакамітай шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр ад лялечнага тэатра “Лямцавая батлейка”. Прадстаўленне адбылося ў сектары літаратуры на замежных мовах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая.

biblioteka-2.jpg

Сваёй творчасцю маленькіх і дарослых гледачоў радавалі акторкі Вераніка Фаміна і Вольга Клязовіч, за музыкальнае суправаджэнне адказваў Лёня Паўлёнак. Нагадаем, уваход на спектакль быў вольны, па папярэднім запісе.

Калі вы жадаеце таксама пабываць на адным са спектакляў “Лямцавай батлейкі”, якая ўжо не раз ладзіла іх у Баранавічах, сачыце за аб’явамі на старонцы бібліятэкі ў VK

biblioteka-3.jpg

Алена РАКУЦЬ

Фота прадастаўлены ЦБС імя В.Таўлая




  • Мы в социальных сетях: