Наверх

Джаз, кніжная эпідэмія і Бібліятэчная Фея: што падрыхтавалі для жыхароў Баранавіч гарадскія бібліятэкі

10.09.2018 364 Наш край

Святочныя творчыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк Беларусі, пройдуць ва ўсіх бібліятэках горада.

12.09.2018 – музычна-літаратурная праграма “Городские истории. Инемножко джаза” з удзелам Тамары Лісіцкай і Ігара Палякова, папулярныхсучасных беларускіх пісьменнікаў.

У праграме: вершы, проза,музыка, танцы, мноства іншых інтэрактыўных і тэатралізаваных элементаў. Вядучы праграмы – Вячаслаў Ляскоўскі.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя ў залу галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая (вул. Леніна, 51).

Пачатак у 14.30. Узрост 12+.

Даведкі па тэл.: 45 20 22, (8029) 8258828.

14.09.2018 – акцыя “Прочитай то, не знаю что…”адбудзецца ўцэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы (вул. Камсамольская, 23А).

Бібліятэкар В.М. Юрчык прапануе наведвальнікам своеасаблівую “кніжнуюлатарэю” – выбраць кнігу “не гледзячы” (усе кнігі будуць запакаваны ў шчыльную паперу).

Унутры чытач знойдзе запрашэнне зрабіць водгук аб прачытанай кнізе.

Узрост 12+.

15.09.2018 – забаўляльная праграма “Книжное царство приглашаетдрузей” у гарадской бібліятэцы (філіял № 1,вул. Кірава, 62).

Бібліятэчная Фея запросіць адказаць на пытанні віктарыны ўшарах “Знатоки сказок”, стварыць уласныя шэдэўры ў куточку мастака “Весёлыекарандашики”, узяць удзел у паказе мультфільмаў “Сказки на экране”, гульні дляўсёй сям’і “Вместе весело играть”, творчай майстэрні “Я – красивая закладка. Янужна вам для порядка”.

15.09.2018 – акцыя-віншаванне “С праздником, библиотека!” адбудзеццаў зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая (вул. Леніна, 51).

Пакінуць свае пажаданні і віншаванні бібліятэкарам на святочна прыбраным стэндзепрапануюць усім жадаючым.

Будзе аформлена кніжная выстаўка “Библиотечный вернисаж”, на якой будуць прадстаўлены выданні пра дзейнасць бібліятэк. Акцыя будзе дзейнічаць на працягу дня, з 10.00 да 19.00.

Узрост 16+.

15.09.2018 – акцыя “День прощения задолжников” будзе дзейнічаць адразу ў некалькіх месцах: у сектары дзіцячай літаратуры і на абанеменце ЦГБ імя В. Таўлая (вул. Леніна, 51 і 53), у цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы (вул. Камсамольская, 23А), гарадской дзіцячай бібліятэцы (філіял № 3,вул. Савецкая, 136).

На працягу дня, з 10.00 да 19.00, кожны, хто па нейкіх прычынах не змог своечасова вярнуць кнігу ў бібліятэку, будзе мець магчымасць зрабіць гэта без спагнання штрафных санкцый. Добразычлівыя адносіны бібліятэкары гарантуюць.

Узрост 6+.

15.09.2018 –узяць удзел у акцыі-латарэі “Разложи всё по книжным полочкам” запрашаюць супрацоўнікі гарадской дзіцячай бібліятэкі (філіял № 3,вул. Савецкая, 136).

Яны прапануюць юным карыстальнікам у гульнявой форме праверыць сваё веданне айчыннай і замежнай мастацкай дзіцячай і падлеткавайлітаратуры. Для гэтага патрэбна будзе выбраць “латарэйны білет” (пытайце ўбібліятэкараў!) з “ключавым словам” – гэта можа быць імя літаратурнага героя,геаграфічная назва, дзе адбываецца дзеянне вядомага твора, і т.п. На кніжнайвыстаўцы, аформленай да гэтай акцыі, неабходна знайсці твор, які адпавядаеключавому слову латарэі. Усім, хто правільна выканае заданне, гарантаваныпрыемныя прызы!

Узрост 6+.

15.09.2018 – акцыя “Книжная эпидемия: зарази друга чтением” ладзіццаў гарадской дзіцячай бібліятэцы (філіял № 3,вул. Савецкая, 136).

Бібліятэкары заклікаюць усіх, хто з’яўляецца актыўным карыстальнікам бібліятэкі, прывесці з сабой сябра і прапанаваць яму стаць чытачом. Кожнаму запісанаму ў гэты дзень чытачу – сюрпрыз ад бібліятэкі.

Узрост 6+.

З 3.09.2018 – кніжная выстаўка “Чытаць – не перачытаць!” у гарадской дзіцячай бібліятэцы (філіял № 5, вул. Горкага, 20) будзе прадстаўлена навінкамімастацкай літаратуры для дарослых.

Узрост: 16+.

З 3.09.2018 – інфармацыйна-метадычная выстава “15 сентября – Деньбиблиотек Республики Беларусь” экспануецца ў аддзеле метадычнай іаналітычнай работы ЦГБ імя В. Таўлая (вул. Леніна, 53).

На выстаўцы прадстаўлены сцэнарныя матэрыялы да прафесійнага свята бібліятэкараў.

Узрост 16+.

З 10.09.2018 – выстаўка-панарама “Слово. Книга. Библиотека” аформленаў гарадской бібліятэцы (філіял № 1,вул. Кірава, 62).

На экспазіцыі прадстаўлены перыядычныя выданні, кніжна-ілюстрацыйныя матэрыялы, якія асвятляюць шматгранную дзейнасць бібліятэк ва ўсім свеце.

Узрост 12+.

Падрыхтавала Ганна Кілат.



  • Мы в социальных сетях: