Наверх

Духоўна-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» завітае ў Баранавіцкі край 30 жніўня

24.08.2017 361 Наш край

Сёлетняя экспедыцыя – 24-я па ліку. Яна традыцыйна праходзіць па розных гарадах і вёс­ках нашай краіны напярэдадні Дня беларускага пісьменства.

У складзе экспедыцыі – духоўныя асобы, вядомыя навукоўцы, літаратары, журналісты. Яны нясуць людзям Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга і асветніцкае слова.

Экспедыцыя пройдзе па трох абласцях: Брэсцкай, Гро­дзенскай і Віцебскай. Яе ўдзельнікі наведаюць дзясяткі гарадоў і вёсак. Па традыцыі яны завершаць свой шлях у сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства – Полацку.

Плануецца, што ў Баранавіцкі раён члены экспедыцыі завітаюць 30 жніўня.

У гэты дзень адбудзецца ўрачыстая сустрэча, крыжовы шлях з Благадатным Агнём на Святое поле, раздача Агню на свечкі, а таксама сустрэчы з вернікамі.

Іна ГАНЧАР.



  • Мы в социальных сетях: