Запрашаем жыхароў і гасцей Баранавіцкага краю на свята
“Напевы зямлі маёй”,
якое адбудзецца 27 жніўня 2017 года
ў агр. Крошын
Баранавіцкага раёна.
У праграме свята :
10.00 – Святочная радыёгазета.
10.30 -14.00 – Выстава народнай творчасці майстроў раёна “Суквецце творчасці ўсім на дзіва”.
– Майстар-класс па выкананню дэкаратыўных вырабаў са скуры, пляцення паясоў, вышыўцы, роспісу па шклу.
– Выстава беларускай традыцыйнай кухні “Пакаштуйце нашага сала, каб свята прайшло ўдала”.
– Выстава музычных інструментаў “На заслужаным адпачынку” (Крошынскі СДК).
– Выстава сцэнічных народных касцюмаў (Крошынскі СДК).
– Гандлёвая рыбалка “Яўгенава Юшка”,
– Бібліятэчнае падвор’е.
– Гульнёвая фальклорная пляцоўка “Святочны разгуляй”.
– Гандлёвыя рады.
– Сучасная гульнёвая пляцоўка для дзяцей (батуты, электрамабілі).
– Катанне на брычцы запрэжанай коньмі.
10.30- 11.30 – Джыгітоўка – выступленне коннага клуба “ Залатая падкова”
(спартыўная пляцоўка Крошынскай СШ).
12. 00 (Галоўная пляцоўка)
– Выступленне фальклорных калектываў і асобных выканаўцаў песеннага і вуснага фальклора Баранавіцкага раёна . Выступленне гасцей свята, творчага гурта “Альшанка” Востраўскага СДК з Ляхавіцкага раёна.
14.00 – 15.00 Святочны канцэрт “Спявай душа”.
(Выступленне народнага ансамбля народных інструментаў “Згода плюс” і вакальнага гурта “Мішэль” Крошынскай дзіцячай школы мастацтваў. Выступленне народнага ансамбля песні “ Крушына з Крашына” Крошынскага СДК).
27 жніўня 2017 г. трапіць на свята магчыма на электрацягніку Баранавічы – Мінск: адпраўленне ад Палескага вакзала г. Баранавічы 7.43, 8.21, 12.06.
Баранавіцкі раён, агр. Крошын, вул. Савецкая, 3, тэлефоны для даведак: 8 (0163) 44-03-99, 60 -77- 84.
Будзем рады гасцям !