Дыпломам ІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны творчы калектыў Палаца дзіцячай творчасці горада Баранавічы за перамогу ў абласным конкурсе гульнёвых праектаў «Чароўная скарбонка».
– Віншуем нашых супрацоўнікаў Яўгенію Мухіну, Вольгу Садовік, Івана Кіцуна! Іх «Агеньчык памяці» – узор прафесіяналізму, глыбокага ведання матэрыялу і шчырай любові да роднай зямлі, – адзначылі ў Палацы дзіцячай творчасці.
Інфармацыя і фота прадастаўлены Палацам дзіцячай творчасці г. Баранавічы