Наверх

Баранавіцкая бібліятэка запрашае на імпрэзу. Пры сабе мець маску для сну

20.03.2024 198 Наш край

Сектар літаратуры на замежных мовах Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая запрашае дзетак, падлеткаў і дарослых на незвычайную імпрэзу «Інтэрактыўнае чытанне ў цемры». Чытаць плануецца кнігу знакамітай шведскай казачніцы Астрыд Ліндгрэн «Роня, дачка разбойніка». Мерапрыемства адбудзецца 24 сакавіка ў 16.00.

– Пры сабе неабходна мець маску для сну, але фантазіі заснуць мы не дазволім! – адзначаюць арганізатары імпрэзы.

Уваход вольны. Рэгістрацыя па тэлефоне 40-36-90. Узрост: 10+.

Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: