Наверх

Аматараў роднага слова на цікавую сустрэчу запрашае Баранавіцкая раённая бібліятэка

25.06.2025 111 Наш край

Традыцыя ўшаноўваць памяць пісьменнікаў-землякоў падчас правядзення Корнеўскіх чытанняў на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота зарадзілася некалькі гадоў таму, але за гэты час у межах свята ўспомнілі імёны і творчасць многіх талентаў Баранавіцкага раёна. 

27 чэрвеня ў 11.00 адбудзецца чарговая сустрэча ўсіх прыхільнікаў беларускай літаратуры. Літаратурна-музычная гасцёўня “Крыніца” (кіраўнік Раіса Міхайлаўна Раманчук) сумесна з галоўнай бібліятэкай раёна падрыхтавала мерапрыемства пад гучнай назвай «Вашы зоркі не згаснуць ніколі». У рамках яго правядзення прысутныя ўспомняць асноўныя вехі жыцця і творчасці Алеся Корнева, Івана Лагвіновіча, Генадзя Козела, Кастуся Турко. Запрашаем да ўдзелу ў творчай сустрэчы ўсіх аматараў літаратурнага слова. Уваход свабодны.

Святлана Кропатава, загадчык аддзела маркетынгу ЦРБ імя Яна Чачота




  • Мы в социальных сетях: