Наверх

Алфавітнае падарожжа падрыхтавала для маленькіх жыхароў Баранавіцкая раённая бібліятэчная сістэма

12.01.2026 44 Наш край

Баранавіцкая раённая цэнтральная бібліятэка падрыхтавала анлайн-падарожжа па незвычайным буквары – Буквары Баранавіцкага краю.

Буквар у алфавітным парадку распавядае пра Баранавіцкі раён. Адзін раз на тыдзень, кожную сераду у 14.00 на ютуб-канале і Цік-Току «ГУК Барановичская РЦБС» з'яўляюцца відэаролікі пра словы на пэўную літару. Напрыклад, В – вескі, Г – гэта, вядома, герб. Відэаролік аб літары А (Айчына) ужо з’явіўся на нашых каналах, а літара Ж (жыхары) – яшчэ наперадзе. Відэаролікі выходзяць для дзяцей на беларускай мове, каб паказаць прыгажосць роднай мовы, прывіць густ да яе з самага маленства.

photo_2026-01-12_14-32-42.jpgПрэм’ерны паказ (літара А) ужо адбыўся. Запрашаем у падарожжа!

Падрыхтавала Палiна ХАРЧАНКА




  • Мы в социальных сетях: